Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ:
https://elib.bsu.by/handle/123456789/294206
Заглавие документа: | Дынаміка ў моўным афармленні беларускіх рэкламных тэкстаў пачатку ХХ ст. |
Авторы: | Косціна, В. Д. |
Тема: | ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Мовазнаўства |
Дата публикации: | 2021 |
Издатель: | Минск : БГУ |
Библиографическое описание источника: | 78-я научная конференция студентов и аспирантов Белорусского государственного университета : материалы конф. В 3 ч. Ч. 2, Минск, 10–21 мая 2021 г. / Белорус. гос. ун-т ; редкол.: В. Г. Сафонов (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БГУ, 2021. – С. 242-245. |
Аннотация: | Мова беларускай рэкламы, як і любая моўная з’ява ці лексічная група, прайшла пэўныя этапы свайго станаўлення і развіцця. Пачатак працэсу прыпадае на перыяд пачатку ХХ ст., які лічыцца асноватворчым у гісторыі новай беларускай літаратурнай мовы. У артыкуле мы паспрабавалі прасачыць тагачасныя моўныя асаблівасці ў вобласці рэкламы, у прыватнасці выявіць стабільныя і дынамічныя з’явы, а таксама эвалюцыйныя тэндэнцыі ў моўным афармленні рэкламных паведамленняў і аб’яў. Факталагічнай крыніцай даследавання паслужыла аўтарытэтнае беларускамоўнае перыядычнае выданне – газета «Наша Ніва» (1906–1915 гг.), на старонках якой ад самых першых нумароў пачалі з’яўляцца разнастайныя аб’явы і абвесткі рэкламна-інфармацыйнага зместу. У беларускім мовазнаўстве вывучэнне прынцыпаў стварэння рэкламных тэкстаў у гістарычным аспекце – цалкам наватарскі даследчы кірунак. Атрыманне дакладнага ўяўлення аб нацыянальных традыцыях моўнага афармлення рэкламных матэрыялаў можа стацца важным укладам у распрацоўку навукова-тэарэтычных асноў беларускага капірайтынгу. У практычным сэнсе ў наш час, калі беларускамоўная рэклама становіцца прыкметнай з’явай на маркетынгавым полі Беларусі, вывучэнне і прымяненне гістарычнага вопыту пры напісанні рэкламных тэкстаў будзе спрыяць стварэнню эфектыўных нацыянальных рэкламных мадэляў і стратэгій. Гэта ў сваю чаргу можа садзейнічаць павелічэнню беларускамоўнага сектара ў рэкламе і ўзмацненню прэстыжу беларускай мовы за кошт рэкламнай публічнасці |
Доп. сведения: | Филологический факультет |
URI документа: | https://elib.bsu.by/handle/123456789/294206 |
ISBN: | 978-985-881-247-8 (ч. 2); 978-985-881-245-4 |
Лицензия: | info:eu-repo/semantics/openAccess |
Располагается в коллекциях: | 2021. Научная конференция студентов и аспирантов БГУ. В трех частях |
Полный текст документа:
Файл | Описание | Размер | Формат | |
---|---|---|---|---|
242-245.pdf | 198,57 kB | Adobe PDF | Открыть |
Все документы в Электронной библиотеке защищены авторским правом, все права сохранены.