Logo BSU

Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.bsu.by/handle/123456789/333587
Title: ЖАНОЧЫЯ ВОБРАЗЫ Ў РАМАНАХ МІЛАНА КУНДЭРЫ ЧЭШСКАГА І ФРАНЦУЗСКАГА ПЕРЫЯДАЎ: ІДЭЙНА-ТЭМАТЫЧНАЯ І МАСТАЦКАЯ АДМЕТНАСЦЬ: Дыпломная работа / СЕМЕНАС Кацярына Іванаўна; Філалагічны факультэт; Кафедра тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства; навук. кір. дацэнт А.У. Вострыкава
Authors: СЕМЕНАС, Кацярына Іванаўна
Keywords: ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Літаратура. Літаратуразнаўства. Вусная народная творчасць
Issue Date: 2025
Abstract: Аб’ект даследавання: раманы Мілана Кундэры «Жарт», «Несмяротнасць», «Няспешнасць», «Трыумф нязначнасці». Мэта: прааналізаваць жаночыя вобразы ў раманах Мілана Кундэры чэшскага і французскага перыядаў і выявіць іх ідэйна-тэматычную і мастацкую адметнасць у мастацкай парадыгме твораў. Метады даследавання: біяграфічны, метад цэласнага аналізу літаратурнага тэксту, параўнальна-тыпалагічны, культурна-гістарычны, кантэкстуальны, тэматычны, стылістычны, семантычны. Вынікі даследавання: жаночыя вобразы ў раманах Мілана Кундэры часта будуюцца на супрацьпастаўленні душы і цела: першае звязана з індывідуальнасцю і пачуццямі, другое – з імпульсамі. Праз іх пісьменнік даследуе прыроду чалавека, гендэрныя адносіны і месца жанчыны ў грамадстве. Жаночыя персанажы ў Кундэры – носьбіты важных ідэй, праз якіх аўтар вядзе дыялог з чытачом. Яны раскрываюць не толькі характар гераінь, але і важныя для творцы філасофскія ідэі кахання, адзіноты, пошуку сябе. Мілан Кундэра рэдка апісвае знешнасць сваіх гераінь, ён засяроджваецца на іх ўнутраным свеце, думках і пачуццях. Дакладнасць матэрыялаў і вынікаў: навуковыя палажэнні, якія змяшчаюцца ў дыпломнай працы, абгрунтаваныя і аргументаваныя. Метадалагічная база мае комплексны характар. Даследаванне праведзена з улікам дасягненняў беларускага і замежнага літаратуразнаўства па праблеме, што забяспечвае абгрунтаванасць высноў, сфармуляваных у дыпломнай працы. Галіна практычнага прымянення: матэрыялы і вынікі дадзенай дыпломнай работы могуць быць карыснымі для далейшага вывучэння творчасці Мілана Кундэры. Работа можа быць скарыстаная на лекцыйных і практычных занятках па курсе гісторыі літаратур (чэшскай, французскай, сусветнай), на спецкурсах і спецсемінарах філалагічнага напрамку.
URI: https://elib.bsu.by/handle/123456789/333587
Licence: info:eu-repo/semantics/openAccess
Appears in Collections:Лучшие дипломные проекты, защищенные студентами филологического факультета. 2025

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
Semenas_diplom.pdf700,37 kBAdobe PDFView/Open
Show full item record Google Scholar



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.