Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ:
https://elib.bsu.by/handle/123456789/333587
Заглавие документа: | ЖАНОЧЫЯ ВОБРАЗЫ Ў РАМАНАХ МІЛАНА КУНДЭРЫ ЧЭШСКАГА І ФРАНЦУЗСКАГА ПЕРЫЯДАЎ: ІДЭЙНА-ТЭМАТЫЧНАЯ І МАСТАЦКАЯ АДМЕТНАСЦЬ: Дыпломная работа / СЕМЕНАС Кацярына Іванаўна; Філалагічны факультэт; Кафедра тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства; навук. кір. дацэнт А.У. Вострыкава |
Авторы: | СЕМЕНАС, Кацярына Іванаўна |
Тема: | ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Літаратура. Літаратуразнаўства. Вусная народная творчасць |
Дата публикации: | 2025 |
Аннотация: | Аб’ект даследавання: раманы Мілана Кундэры «Жарт», «Несмяротнасць», «Няспешнасць», «Трыумф нязначнасці». Мэта: прааналізаваць жаночыя вобразы ў раманах Мілана Кундэры чэшскага і французскага перыядаў і выявіць іх ідэйна-тэматычную і мастацкую адметнасць у мастацкай парадыгме твораў. Метады даследавання: біяграфічны, метад цэласнага аналізу літаратурнага тэксту, параўнальна-тыпалагічны, культурна-гістарычны, кантэкстуальны, тэматычны, стылістычны, семантычны. Вынікі даследавання: жаночыя вобразы ў раманах Мілана Кундэры часта будуюцца на супрацьпастаўленні душы і цела: першае звязана з індывідуальнасцю і пачуццямі, другое – з імпульсамі. Праз іх пісьменнік даследуе прыроду чалавека, гендэрныя адносіны і месца жанчыны ў грамадстве. Жаночыя персанажы ў Кундэры – носьбіты важных ідэй, праз якіх аўтар вядзе дыялог з чытачом. Яны раскрываюць не толькі характар гераінь, але і важныя для творцы філасофскія ідэі кахання, адзіноты, пошуку сябе. Мілан Кундэра рэдка апісвае знешнасць сваіх гераінь, ён засяроджваецца на іх ўнутраным свеце, думках і пачуццях. Дакладнасць матэрыялаў і вынікаў: навуковыя палажэнні, якія змяшчаюцца ў дыпломнай працы, абгрунтаваныя і аргументаваныя. Метадалагічная база мае комплексны характар. Даследаванне праведзена з улікам дасягненняў беларускага і замежнага літаратуразнаўства па праблеме, што забяспечвае абгрунтаванасць высноў, сфармуляваных у дыпломнай працы. Галіна практычнага прымянення: матэрыялы і вынікі дадзенай дыпломнай работы могуць быць карыснымі для далейшага вывучэння творчасці Мілана Кундэры. Работа можа быць скарыстаная на лекцыйных і практычных занятках па курсе гісторыі літаратур (чэшскай, французскай, сусветнай), на спецкурсах і спецсемінарах філалагічнага напрамку. |
URI документа: | https://elib.bsu.by/handle/123456789/333587 |
Лицензия: | info:eu-repo/semantics/openAccess |
Располагается в коллекциях: | Лучшие дипломные проекты, защищенные студентами филологического факультета. 2025 |
Полный текст документа:
Файл | Описание | Размер | Формат | |
---|---|---|---|---|
Semenas_diplom.pdf | 700,37 kB | Adobe PDF | Открыть |
Все документы в Электронной библиотеке защищены авторским правом, все права сохранены.