Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ:
https://elib.bsu.by/handle/123456789/333574
Заглавие документа: | ПАЭТЫКА МАГІЧНАГА РЭАЛІЗМУ Ў ТВОРЧАСЦІ МІХАЛА АЙВАЗА (НА ПРЫКЛАДЗЕ РАМАНАЎ «ДРУГІ ГОРАД» І «ЗАЛАТЫ ВЕК»): Дыпломная работа / ФЕНЬКО Марыя Аляксандраўна; Філалагічны факультэт; Кафедра тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства; навук. кір. дацэнт А. У. Вострыкава |
Авторы: | ФЕНЬКО, Марыя Аляксандраўна |
Тема: | ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Літаратура. Літаратуразнаўства. Вусная народная творчасць |
Дата публикации: | 2025 |
Аннотация: | Аб’ект даследавання: раманы «Другі горад» і «Залаты век» Міхала Айваза. Мэта даследавання: выявіць рысы магічнага рэалізму ў раманах Міхала Айваза «Другі горад» і «Залаты век» на ўзроўні хранатопу, канцэпцыі чалавека, спецыфікі мастацкіх адметнасцяў. Метады даследавання: біяграфічны, цэласнага аналізу літаратурнага тэксту, параўнальна-тыпалагічны, метад абстрагавання, класіфікацыі. Атрыманыя вынікі і іх навізна: пры аналізе твораў, мы прыйшлі да высноў, што ў мастацкай прасторы раманаў існуе дзве рэальнасці, першасная і прыхаваная, якія суіснуюць і ўзаемапранікаюць адна ў адну. Таксама прычыны ўзнікнення фантастычных элементаў не называюцца, а героі раманаў проста прымаюць іх і не аспрэчваюць; час нелінейны: мае цыклічны характар, у некаторых момантах увогуле здаецца адсутным. Міхал Айваз часта звяртаецца да нацыянальнага, гістарычнага, духоўнага пластоў, менавіта гэта стварае культурны кантэкст. Пісьменнік часта звяртаецца да сімвалаў і вобразаў, у тэкстах раманаў часта згадваюцца фальклорныя, міфалагічныя і легендарныя сюжэты. Аўтар не дае псіхалагічнага аналізу ўчынкаў герояў, толькі падрабязна апісвае пачуццёвае ўспрыманне і жыццё герояў. Пісьменнік, пакідаючы адкрытым фінал твораў, прапануе чытачу самому вызначыць, што было больш праўдзівым – фантастычнае або рэальнае. Аб’ектам нашага даследвання з’яўляюцца раманы М. Айваза 1993 і 2001 гг., якія яшчэ не даследваліся грунтоўна чэшскай літаратурнай крытыкай і літаратуразнаўствам. Мы спрабуем у нашай рабоце суаднесці творы сучаснага чэшскага постмадэрніста з тэорыяй і практыкай магічнага рэалізму, што да нас яшчэ ніхто не рабіў. Дакладнасць матэрыялаў і вынікаў дыпломнай працы: навуковыя палажэнні, якія змяшчаюцца ў дыпломнай рабоце, абгрунтаваны і аргументаваны. Метадалагічная база мае комплексны характар. Даследаванне праведзена з улікам дасягненняў беларускага і замежнага літаратуразнаўства па праблеме, што забяспечвае абгрунтаванасць высноў, сфармуляваных у дыпломнай рабоце. Вобласць магчымага практычнага прымянення: матэрыялы і вынікі дадзенай дыпломнай работы могуць быць карыснымі для далейшага вывучэння творчасці аўтара з пункту гледжання літаратуразнаўства. Таксама іх можна выкарыстоўваць пры падрыхтоўцы лекцый па тэорыі літаратуры, гісторыі чэшскай літаратуры і іншых славянскіх літаратур. |
URI документа: | https://elib.bsu.by/handle/123456789/333574 |
Лицензия: | info:eu-repo/semantics/openAccess |
Располагается в коллекциях: | Лучшие дипломные проекты, защищенные студентами филологического факультета. 2025 |
Полный текст документа:
Файл | Описание | Размер | Формат | |
---|---|---|---|---|
Fenko_diplom.pdf | 1,4 MB | Adobe PDF | Открыть |
Все документы в Электронной библиотеке защищены авторским правом, все права сохранены.