Logo BSU

Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ: https://elib.bsu.by/handle/123456789/333574
Полная запись метаданных
Поле DCЗначениеЯзык
dc.contributor.authorФЕНЬКО, Марыя Аляксандраўна-
dc.date.accessioned2025-08-27T13:06:23Z-
dc.date.available2025-08-27T13:06:23Z-
dc.date.issued2025-
dc.identifier.urihttps://elib.bsu.by/handle/123456789/333574-
dc.description.abstractАб’ект даследавання: раманы «Другі горад» і «Залаты век» Міхала Айваза. Мэта даследавання: выявіць рысы магічнага рэалізму ў раманах Міхала Айваза «Другі горад» і «Залаты век» на ўзроўні хранатопу, канцэпцыі чалавека, спецыфікі мастацкіх адметнасцяў. Метады даследавання: біяграфічны, цэласнага аналізу літаратурнага тэксту, параўнальна-тыпалагічны, метад абстрагавання, класіфікацыі. Атрыманыя вынікі і іх навізна: пры аналізе твораў, мы прыйшлі да высноў, што ў мастацкай прасторы раманаў існуе дзве рэальнасці, першасная і прыхаваная, якія суіснуюць і ўзаемапранікаюць адна ў адну. Таксама прычыны ўзнікнення фантастычных элементаў не называюцца, а героі раманаў проста прымаюць іх і не аспрэчваюць; час нелінейны: мае цыклічны характар, у некаторых момантах увогуле здаецца адсутным. Міхал Айваз часта звяртаецца да нацыянальнага, гістарычнага, духоўнага пластоў, менавіта гэта стварае культурны кантэкст. Пісьменнік часта звяртаецца да сімвалаў і вобразаў, у тэкстах раманаў часта згадваюцца фальклорныя, міфалагічныя і легендарныя сюжэты. Аўтар не дае псіхалагічнага аналізу ўчынкаў герояў, толькі падрабязна апісвае пачуццёвае ўспрыманне і жыццё герояў. Пісьменнік, пакідаючы адкрытым фінал твораў, прапануе чытачу самому вызначыць, што было больш праўдзівым – фантастычнае або рэальнае. Аб’ектам нашага даследвання з’яўляюцца раманы М. Айваза 1993 і 2001 гг., якія яшчэ не даследваліся грунтоўна чэшскай літаратурнай крытыкай і літаратуразнаўствам. Мы спрабуем у нашай рабоце суаднесці творы сучаснага чэшскага постмадэрніста з тэорыяй і практыкай магічнага рэалізму, што да нас яшчэ ніхто не рабіў. Дакладнасць матэрыялаў і вынікаў дыпломнай працы: навуковыя палажэнні, якія змяшчаюцца ў дыпломнай рабоце, абгрунтаваны і аргументаваны. Метадалагічная база мае комплексны характар. Даследаванне праведзена з улікам дасягненняў беларускага і замежнага літаратуразнаўства па праблеме, што забяспечвае абгрунтаванасць высноў, сфармуляваных у дыпломнай рабоце. Вобласць магчымага практычнага прымянення: матэрыялы і вынікі дадзенай дыпломнай работы могуць быць карыснымі для далейшага вывучэння творчасці аўтара з пункту гледжання літаратуразнаўства. Таксама іх можна выкарыстоўваць пры падрыхтоўцы лекцый па тэорыі літаратуры, гісторыі чэшскай літаратуры і іншых славянскіх літаратур.ru
dc.language.isobelru
dc.rightsinfo:eu-repo/semantics/openAccessru
dc.subjectЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Літаратура. Літаратуразнаўства. Вусная народная творчасцьru
dc.titleПАЭТЫКА МАГІЧНАГА РЭАЛІЗМУ Ў ТВОРЧАСЦІ МІХАЛА АЙВАЗА (НА ПРЫКЛАДЗЕ РАМАНАЎ «ДРУГІ ГОРАД» І «ЗАЛАТЫ ВЕК»): Дыпломная работа / ФЕНЬКО Марыя Аляксандраўна; Філалагічны факультэт; Кафедра тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства; навук. кір. дацэнт А. У. Вострыкаваru
dc.typediploma thesisru
dc.rights.licenseCC BY 4.0ru
Располагается в коллекциях:Лучшие дипломные проекты, защищенные студентами филологического факультета. 2025

Полный текст документа:
Файл Описание РазмерФормат 
Fenko_diplom.pdf1,4 MBAdobe PDFОткрыть
Показать базовое описание документа Статистика Google Scholar



Все документы в Электронной библиотеке защищены авторским правом, все права сохранены.