Logo BSU

Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.bsu.by/handle/123456789/325235
Title: Сюжэтна-кампазіцыйныя асаблівасці раманаў Даніэля Кельмана «Слава» і «Тыль»
Authors: Аўчыннiкава, В. А.
Keywords: ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Літаратура. Літаратуразнаўства. Вусная народная творчасць
Issue Date: 2024
Publisher: Мінск : БДУ
Citation: Шаблоўскія чытанні : зборнік навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў кафедры замежнай літаратуры БДУ, Мінск, 15 – 18 снежня 2022 г. і 16 снежня 2023 г. Вып. 2 / БДУ, Філалагічны фак., Каф. замежнай літаратуры ; [рэд. калегія Ю. Г. Курылаў (гал. рэд.) і інш.]. – Мінск : БДУ, 2024. – С. 222 - 228.
Abstract: Артыкул прысвечаны сюжэтна-кампазiцыйным асаблiвасцям раманаў Данiэля Кельмана (Daniel Kehlmann, geb. 1975) «Слава» (Ruhm, 2009) і «Тыль» (Tyll, 2017). Выяўлена, што мастацкі метад Д. Кельмана, пазначаны пiсьменнiкам як «ломаны рэалiзм», паўплываў на кампазіцыю і сюжэт яго твораў. Раманы «Слава» i «Тыль» падзеленыя на часткі, якія, на першы погляд, не звязаныя паміж сабой. Адзінства дасягаецца ў раманах рознымі спосабамі. У рамане «Слава» асвятляецца праблема страты чалавекам ідэнтычнасці, што дазваляе закрануць пытанне пра межы рэальнасці і вымыслу. У рамане «Тыль» сувязным элементам з'яўляецца персанаж Тыль Уленшпігель. Запазычаныя з народнай кнігі пра Тыля Уленшпігеля сюжэты пазбаўляюцца камічнасці і атрымліваюць іншае гучанне, удала ўпісваючыся ў раман, прысвечаны Трыццацігадовай вайне. Непрыкметна ўносячы «разломы» ў рэальны свет i сплятаючы гiстарычныя падзеi з выдуманымi, Кельман надае свайму твору элементы «ломанага» рэалізму.
URI: https://elib.bsu.by/handle/123456789/325235
Licence: info:eu-repo/semantics/openAccess
Number, date deposit: Деп. в БГУ 20.12.2024 № 019720122024
Appears in Collections:2022-2023. Шаблоўскія чытанні

Show full item record Google Scholar



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.