Logo BSU

Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.bsu.by/handle/123456789/305086
Title: Фразеалагічная норма ў пачатковы перыяд станаўлення новай беларускай літаратурнай мовы
Authors: Кошкіна, Н. Я.
Keywords: ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Мовазнаўства
Issue Date: 2021
Publisher: Мінск : БДУ
Citation: Мова і літаратура : матэрыялы 78-й навук. канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў філалагічнага фак. БДУ, Мінск, 22 красавіка 2021 г. / БДУ, Філалагічны фак. ; [рэд. калегія Г. У. Навумавай (гал. рэд.) і інш.]. – Мінск : БДУ, 2021. – С. 155-158
Abstract: У беларускім мовазнаўстве фразеалагічны склад беларускай літаратурнай мовы - грунтоўна распрацаваны навуковы аб’ект. Асаблівасці фразем як спецыфічных моўных адзінак шматаспектна прааналізаваны ў шэрагу прац беларускіх навукоўцаў. Пры гэтым асноўная ўвага надаецца вывучэнню сучаснага стану беларускай фразеалагічнай сістэмы, а распрацоўкі дыяхранічнага характару з’яўляюцца фактычна адзінкавымі. Адпаведна такі даследчы кірунак па-ранейшаму застаецца актуальным. Асабліва запатрабаванымі з’яўляюцца даследаванні, якія праводзяцца не ў рамках традыцыйнай сістэмна-структурнай парадыгмы, а тыя, у якіх гістарычныя фразеалагічныя асаблівасці разглядаюцца з пазіцый нарматыўнасці, паколькі для функцыянавання моўнай сістэмы, як і любой сістэмна арганізаванай з’явы, надзвычай істотнымі з’яўляюцца такія характарыстыкі, як прынцыпы ўзаемаадносін паміж яе кампанентамі, спосаб сувязі з акаляючым асяроддзем, адпаведнасць пэўным функцыянальным патрабаванням. Таму невыпадкова, што сёння лінгвісты надаюць такую вялікую ўвагу разгляду паняцця нормы як стабілізуючага складніка ў сістэме мовы, які дапамагае захоўваць яе цэласнасць і агульнадаступнасць. Тэматыка артыкула знаходзіцца на стыку ўказаных навуковых кірункаў - у ім ажыццёўлена спроба абазначыць праблемнае поле даследавання фразеалагічнай нормы і выявіць яе спецыфіку ў новай беларускай літаратурнай мове на зыходным этапе моўнага фарміравання, а менавіта на пачатку XX ст.
URI: https://elib.bsu.by/handle/123456789/305086
Licence: info:eu-repo/semantics/openAccess
Number, date deposit: №008002072021, Деп. в БГУ 02.07.2021
Appears in Collections:2021. Мова і літаратура

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
155-158.pdf1,62 MBAdobe PDFView/Open
Show full item record Google Scholar



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.