Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт 1921-1927. Да 10-й гадавіны Кастрычнікавай рэвалюцыі : [10] Collection home page
Праўленне Унівэрсытэту выпускае гэты зборнік, прысьвечаны 10-годзьдзю Кастрычнікавай Рэвалюцыі. Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт быў вызваны да жыцьця толькі дзякуючы Кастрычнікавай Рэвалюцыі, і з прычыны гэтага сьвяткаваньне 10-годзьдзя Кастрычнікавай Рэвалюцыі зьяўляецца для БДзУ асабліва ўрачыстым. Гэты зборнік у кароткіх рысах знаёміць з гісторыяи і становішчам БДзУ напярэдадні 10-годзьдзя Кастрычнікавай Рэвалюцыі. Гісторыя заснаваньня і разьвіцьця Унівэрсытэту сьведчыць аб тым, што толькі дзякуючы напружанай працы прафэсароў і студэнцтва, пры дапамозе Беларускага ўраду, Наркамасьветы, партыйных і прафэсыйных арганізацыи удалося заснаваць Унівэрсытэт на тэрыторыі Савецкай Беларусі
[Выданне змяшчае каштоўны аўтограф У.І. Пічэты з даравальным надпісам, які адрасаваны Матвею Кузьмічу Любаўскаму (вядомы расійскі і савецкі гісторык, рэктар Маскоўскага ўніверсітэта (1911-1917)). На пачатку кожнага артыкула зборніка змешчаны фотапартрэт аўтара (У.І. Пічэта, М.Б. Кроль, С.Я. Вальфсон і інш.) У выданні размешчаны таксама фотаздымкі асоб, якія ў той час уваходзілі ў склад Праўлення БДУ і камуністычную ячэйку, якая існавала пры ўніверсітэце. Прысутнічаюць фотаздымкі некаторых тагачасных будынкаў універсітэта (факультэтаў) і памяшканняў для навучання.]
При полном или частичном использовании материалов ссылка на сайт Электронной библиотеки БГУ (www.elib.bsu.by) обязательна.