Logo BSU

Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ: https://elib.bsu.by/handle/123456789/240798
Заглавие документа: Дынастычныя і палітычныя эліты ў Беларусі. № УД-7723/вуч.
Другое заглавие: Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці 1-21 80 15 Гісторыя. Прафілізацыя: айчынная гісторыя
Авторы: Падалінскі, Уладзімір Аляксеевіч
Любы, Андрэй Уладзіміравіч
Тема: ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::История. исторические науки
Дата публикации: 14-дек-2019
Издатель: Исторический факультет, Кафедра истории Беларуси древнего времени и средних веков
Аннотация: Працэс станаўлення дзяржаўнасці абумовіў фарміраванне ў грамадстве адносна невялікай групы асоб, якія мелі высокі сацыяльны статус, аўтарытэт і так ці інакш бралі ўдзел у вызначэнні дзяржаўнай палітыкі, разам з манархам непасрэдна ўплывалі на прыняцце важнейшых рашэнняў. Менавіта такую групу асоб і прынята называць элітай. Паўставалі і развіваліся дынастыі, якія аказвалі вызначальны ўплыў на эканамічную і культурную складаючую грамадства. Варта таксама памятаць, што дзяржавы Сярэднявечча і Новага часу складаліся з розных гістарычных рэгіёнаў, якія мелі асаблівасці сацыяльна-палітычнага жыцця і ўласную эліту. Такія рэгіянальныя і лакальныя эліты валодалі рэальнай уладай і аўтарытэтам у сваіх мясцовасцях, актыўна ўдзельнічалі ў сацыяльна-эканамічным, палітычным і культурным жыцці, уплывалі на прыняцце рашэнняў на мясцовым і дзяржаўным узроўнях. Акрамя таго, лакальныя эліты выконвалі важную функцыю трансляцыі патрэб і інтарэсаў мясцовага насельніцтва да вышэйшых кіроўных колаў дзяржавы. Назапашаны сусветнай гістарычнай навукай вопыт у распрацоўцы гісторыі дынастый і тэорыі эліт, пашырэнне базы крыніц дае магчымасць прымяняць сучасныя тэарэтычныя напрацоўкі для вывучэння аналагічных працэсаў у гісторыі Усходняй Еўропы Паглыбленае даследаванне эліт дае магчымасць вывучаць працэсы прыняцця рашэнняў на розных узроўнях, эвалюцыю палітычнай сістэмы дзяржавы, адметнасці сацыяльнага, этнічнага і канфесійнага складу насельніцтва, а значыць усебакова пазнаваць айчынную гісторыю. Такім чынам, выкладанне на другой ступені атрымання вышэйшай адукацыі вучэбнай дысцыпліны «Дынастычныя і палітычныя эліты ў Беларусі» будзе садзейнічаць пашырэнню ведаў па гісторыі Беларусі будучых выпускнікоў магістратуры спецыяльнасці «Гісторыя», а таксама садзейнічаць іх далейшаму прафесійнаму росту.
URI документа: http://elib.bsu.by/handle/123456789/240798
Располагается в коллекциях:Кафедра истории Беларуси древнего времени и средних веков

Полный текст документа:
Файл Описание РазмерФормат 
УД-7723.pdf556,3 kBAdobe PDFОткрыть
Показать полное описание документа Статистика Google Scholar



Все документы в Электронной библиотеке защищены авторским правом, все права сохранены.