2018. Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі. Да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча : [43] Collection home page
Змешчаны артыкулы па матэрыялах міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі. Да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча», праведзенай Міжнароднай асацыяцыяй беларусістаў у Мінску 21–23 чэрвеня 2018 г. Разглядаюцца актуальныя праблемы польска-беларускага ўзаемадзеяння ў галіне моўных, літаратурных, гістарычных і культурных сувязей, новыя аспекты творчасці А. Міцкевіча. Уключаны матэрыялы круглага стала, які адбыўся падчас канферэнцыі і быў прысвечаны вядомым польскім даследчыкам-беларусістам А. Абрэмбскай-Яблоньскай і Ю. Абрэмбскаму.
Выданне разлічана на беларускіх і польскіх навукоўцаў-гуманітарыяў, беларусістаў і славістаў іншых замежных краін, усіх зацікаўленых праблемамі культурнага пагранічча і культурнага дыялогу паміж беларускім і польскім народамі ў гісторыі і сучаснасці.
Рэдакцыйная калегія:
І. Э. Багдановіч (гал. рэд.), С. М. Запрудскі, І. Л. Капылоў, А. І. Мальдзіс, М. Р. Прыгодзіч, В. П. Рагойша, М. І. Свістунова (адказ. рэд.), А. А. Суша, Г. А. Цыхун
Рэцэнзенты:
доктар філалагічных навук, прафесар М. Р. Прыгодзіч; доктар філалагічных навук, прафесар Л. Д. Сінькова
Пад рэдакцыяй кандыдата філалагічных навук І. Э. Багдановіч; кандыдата філалагічных навук М. І. Свістуновай:
ISBN 978-985-566-676-0
Пры поўным або частковым выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт Электроннай бібліятэкі БДУ (www.elib.bsu.by) абавязкова.