Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.bsu.by/handle/123456789/209180
Title: | Архівазнаўства. № УД-5744 /вуч. |
Other Titles: | Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці: 1-26 02 04 Дакументазнаўства (па напрамках) |
Authors: | Антановіч, Зінаіда Васільеўна Бяляўскі, Аляксандр Міхайлавіч Іванова, Вольга Сяргееўна Козак, Кузьма Іванавіч Латушкін, Андрэй Мікалаевіч Шумейка, Міхаіл Фёдаравіч |
Keywords: | ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::История. исторические науки ЭБ БГУ::МЕЖОТРАСЛЕВЫЕ ПРОБЛЕМЫ::Организация и управление |
Issue Date: | 18-Jun-2018 |
Publisher: | Исторический факультет, кафедра источниковедения |
Abstract: | Вучэбная дысцыпліна “Архівазнаўства” прызначана для студэнтаў спецыяльнасці 1-26 02 04 Дакументазнаўства (па напрамках). У вучэбным плане дысцыпліна адносіцца да цыклу дысцыплін спецыяльнай падрыхтоўкі, дзяржаўнага кампанента. Вучэбная праграма адлюстроўвае змест дысцыпліны “Архівазнаўства” і вызначае аб’ём ведаў, які патрабуецца ад студэнтаў. Пры яе распрацоўцы ўлічваўся шамтгадовы вопыт выкладання архівазнаўчых і дакументазнаўчых дысцыплін ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, найноўшыя даследаванні і распрацоўкі беларускіх і замежных аўтараў. Мэтай дысцыпліны з’яўляецца фарміраванне ведаў аб станаўленні архіўнай справы на беларускіх землях, эвалюцыі і сучасным стане тэорыі архівазнаўства, методыкі работы з рэтраспектыўнай дакументнай інфармацыяй, што дазволіць працаваць у архіўнай сістэме і арганізоўваць дзейнасць архіўных устаноў розных формаў уласнасці. Задачамі дысцыпліны з’яўляюцца: выпрацаваць уяўленне аб этапах развіцця архіўнай справы на беларускіх землях і сучаснай сістэмы дзяржаўных архіўных устаноў; навучыць арганізоўваць практычную работу па камплектаванні, экспертызе каштоўнасці, навукова-тэхнічнай апрацоўцы і забеспячэнню захаванасці архіўных дакументаў, выкарыстанні рэтраспектыўнай дакументнай інфармацыі на карысць грамадзян, грамадства і дзяржавы; даць уяўленне аб арганізацыйнай структуры і кіраванні архіўнымі ўстановамі; падрыхтаваць студэнтаў да вядзення тэарэтычных і практычных навуковых даследаванняў у сферы архівазнаўства і архіўнай справы. Праграма складзена з улікам міжпрадметных сувязяў з вучэбнымі дысцыплінамі «Крыніцазнаўства», «Дакументазнаўства», «Гісторыя дзяржаўных устаноў», «Архівы арганізацый». |
URI: | http://elib.bsu.by/handle/123456789/209180 |
Appears in Collections: | Кафедра источниковедения |
Files in This Item:
File | Description | Size | Format | |
---|---|---|---|---|
Arkhivovedenie-2018.pdf | 391,46 kB | Adobe PDF | View/Open | |
Arkhivovedenie-2018_izm2021.pdf | 1,6 MB | Adobe PDF | View/Open | |
Arkhivovedenie-2018_izm2022.pdf | 1,76 MB | Adobe PDF | View/Open | |
Архівазнаўства. Док. 2018. Доп. 2023.pdf | 2,3 MB | Adobe PDF | View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.