Выданне прысвечана 75-годдзю з дня нараджэння і 50-годдзю выкладчыцкай працы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце доктара філалагічных навук, прафесара, перакладчыка, грамадскага дзеяча Беларусі Вячаслава Пятровіча Рагойшы. Прадстаўлены артыкулы юбіляра, беларускіх і замежных навукоўцаў па актуальных пытаннях літаратуразнаўства і фалькларыстыкі. Кніга змяшчае публікацыі, у цэнтры якіх асоба В. П. Рагойшы – настаўніка, вучонага, пісьменніка.
Складальнік:
В. В. Прыемка
Рэцэнзенты:
кафедра рускай і замежнай літаратуры БДПУ імя Максіма Танка (загадчык кафедры – доктар філалагічных навук прафесар Т. Я. Камароўская); кандыдат культуралогіі дацэнт В. В. Калацэй
ISBN 978-985-566-506-0.
Пры поўным або частковым выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт Электроннай бібліятэкі БДУ (www.elib.bsu.by) абавязкова.