Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.bsu.by/handle/123456789/95413
Title: | Сучасныя пытанні вывучэння сусветнай гісторыі (гісторыя Расіі і Украіны). УД - 216/р. |
Other Titles: | Вучэбная праграма па спецыяльнасці 1-21 80 15 Гісторыя (ўсеагульная). Магістарскі ўзровень падрыхтоўкі |
Authors: | Яноўскі, Алег Антонавіч Яновский, Олег Антонович |
Keywords: | ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::История. исторические науки |
Issue Date: | 20-Jun-2013 |
Abstract: | Сучасны ўзровень навуковых ведаў па гісторыі Расіі і Украіны засноўваецца на багатай гістарыяграфічнай спадчыне. У расіязнаўстве і ўкраіназнаўстве склаліся пэўныя ўстойлівыя канцэпцыі і парадыгмы, якімі кіруецца ў сваёй даследчыцкай рабоце не адно пакаленне гісторыкаў. Аднак гістарычная навука пастаянна знаходзіцца ў сваім развіцці, бо яна імкнецца да ўсё новых і новых дадзеных, спецыяльна нацэлена на іх пошук, выяўленне і накіраванне ва ўсеагульны аналітычны аналіз. Таму ранейшыя, здаецца б устойлівыя формы і пабудовы, з цягам часу заўсёды ўдакладняюцца, калі не радыкальна змяняюцца. І гэта датычыцца не толькі асобных пытанняў вывучэння і інтэрпрэтацыі мінулага, але і нашага ўяўлення і асэнсавання глабальных храналагічных перыядаў і тэматычных абагульненняў. |
Description: | Дакладная гісторыя Расіі – тая мэта, да якой імкнуліся і імкнуцца ўсе гісторыкі. Яе маштабы заўсёды давалі магчымасць праявіць сваю кампетэнтнасць тысячам даследчыкаў. На сённяшні час сфарміравалася велізарная навуковая літаратура, якая сама па сабе з’ўляецца прадметам даследаванняў. І гэты гістарыяграфічны аспект, яго сучасны стан, асаблівасці эвалюцыі ў часе і тэматычна павінны быць закранутым пад час заняткаў з студэнтамі магістратуры. Не менш важна распавесці гаворку і аб стане крыніц, падходах і метадах іх вывучэння і выкарыстання гісторыкамі. Дадзеныя аспекты арганічна суправаджаюць расказ аб асноўных пытаннях, якімі сёння займаюцца расіязнаўцы. А гэта шырокае кола навуковых інтарэсаў: і праблематыка міжнародных адносін і знешняй палітыкі, і эканамічныя працэсы з іх мадэрнізацыйнымі тэндэнцыямі і зменамі, і палітычнае развіццё Русі–Масковіі – Расіі – Імперыі – СССР – сучаснай Расіі, і гісторыя культуры, і новыя навуковыя плыні – інтэлегентазнаўства, інтэлектуальная гісторыя і многае іншае. |
URI: | http://elib.bsu.by/handle/123456789/95413 |
Appears in Collections: | Кафедра истории России (архив программ) |
Files in This Item:
File | Description | Size | Format | |
---|---|---|---|---|
РП_для магистр_современ_вопросы_Яновский_2013.pdf | 463,49 kB | Adobe PDF | View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.