Logo BSU

Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.bsu.by/handle/123456789/53009
Title: Інфармацыйнае права. № ВД-240/р.
Other Titles: Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для напрамку спецыяльнасці 1-26 02 04–02 Дакументазнаўства (інфармацыйнае забеспячэнне кіравання) (завочная форма)
Authors: Назаренко, Артем Михайлович
Keywords: ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::История. исторические науки
Issue Date: 20-Jun-2013
Publisher: Белорусский государственный университет
Abstract: Мэта курсу – набыццё студэнтамі комплексных ведаў аб прадмеце, асноўных прынцыпах і інстытутах інфармацыйнага права, змесце і развіцці інфармацыйнага заканадаўства, а таксама фарміраванне неабходных для далейшай паспяховай прафесійнай дзейнасці ўменняў і навыкаў, звязаных з праваым рэгуляваннем інфармацыйнай сферы. Курс “Інфармацыйнае права” адносіцца да дысцыплін напрамку спецыяльнасці абавязковага кампаненту цыклу агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін. Вывучэнне дысцыпліны “Інфармацыйнае права” засноўваецца на ведах і ўменнях, набытых пры вывучэнні такіх курсаў, як “Асновы права”, “Канстытуцыйнае права”, “Адміністрацыйнае права”, “Грамадзянскае права”, “Працоўнае права”, “Дакументазнаўства”, “Гісторыя і сучасная арганізацыя дзяржаўных устаноў Беларусі”, “Асновы інфармацыйных тэхналогій”, “Тэхналогія і арганізацыя дакументацыйнага забеспячэння кіравання”, “Архівазнаўства”, “Інфармацыйная бяспека і абарона інфармацыі”. Паспяховае авалоданне зместам дадзенай праграмы забяспечвае фарміраванне самастойна значных кампетэнцый, вызначаных адукацыйным стандартам па спецыяльнасці, і, разам з тым, спрыяе паспяховаму засваенню зместу шэрагу курсаў цыклу дысцыплін спецыялізацыі, дысцыплін кампаненту УВА і дысцыплін па выбары студэнта цыклу агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін. Пры арганізацыі выкладання інфармацыйнага права неабходна ўлічваць наяўнасць у вучэбным плане самастойных дысцыплін “Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю”, “Інфармацыйная бяспека і абарона інфармацыі”. Лекцыі раскрываюць асноўныя праблемы па кожнай тэме курсу “Інфармацыйнае права”. Семінарскія заняткі праводзяцца па тэмах курсу, якія патрабуюць набыцця практычных навыкаў працы з дакументамі, замацавання тэарэтычных ведаў, атрыманых на лекцыях і ў выніку самастойнай працы над навучальным матэрыялам. Па кожным вучэбным раздзеле (модулі) у адпаведнасці з мэтамі і задачамі па фарміраванні і развіцці ў студэнтаў прафесіянальных кампетэнцый выкладчыкам (кафедрай) праектуюцца і рэалізуюцца пэўныя лекцыйныя і семінарскія (практычныя) заняткі. Змест праграмы па інфармацыйным праве дазваляе арганізаваць вывучэнне дысцыпліны па праблемным прынцыпе. Важкую ролю ў вывучэнні дысцыпліны павінна адыгрываць накіроўваемая самастойная праца студэнтаў, якая арганізуецца рэктаратамі, дэканатамі, кафедрамі, выкладчыкамі УВА. Накіроўваемая самастойная праца студэнтаў прадугледжвае выкананне тэстаў, здачу прамежкавых залікаў, выкананне кантрольных прац, напісанне рэфератаў, азнаямленне з вучэбнай, вучэбна-метадычнай і навуковай літаратурай, працу з прававымі крыніцамі, напісанне эсэ па праблемных тэмах, выкананне вучэбна-даследчыцкіх прац, стварэнне «партфоліо», стварэнне прэзентацый, электронных вучебна-метадычных матэрыялаў і інш. Вывучэнне дысцыпліны “Інфармацыйнае права” разлічана на 127 гадзін, у тым ліку 12 аўдыторных (8 гадзін лекцый, 4 гадзіны семінараў). Курс разлічаны на вывучэнне ў дзясятым семестры, форма справаздачнасці – экзамен. Агульная працаёмістасць дысцыпліны складае 3,5 заліковых адзінкі.
URI: http://elib.bsu.by/handle/123456789/53009
Appears in Collections:Кафедра источниковедения (архив программ)

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
IP_DOK_ZO-2013.pdf256,91 kBAdobe PDFView/Open
Show full item record Google Scholar



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.