Logo BSU

Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.bsu.by/handle/123456789/52969
Title: Ахова працы. № ВД-476/р.
Other Titles: Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці 1-26 02 04 Дакументазнаўства (па напрамках) (завочная форма)
Authors: Панфилов, В. А.
Назаренко, Артем Михайлович
Keywords: ЭБ БГУ::МЕЖОТРАСЛЕВЫЕ ПРОБЛЕМЫ::Охрана труда
Issue Date: 2-Jul-2013
Publisher: Белорусский государственный университет
Abstract: Праграма адлюстроўвае змест курса “Ахова працы” і вызначае аб’ём ведаў, які патрабуецца ад студэнтаў. Мэтай выкладання і вывучэння дысцыпліны “Ахова працы” з’яўляецца забеспячэнне тэарэтычнай і практычнай кампетэнтнасці будучых спецыялістаў у даследаванні ўмоў працы, стварэнні бяспечных умоў працы ў працэсе працоўнай дзейнасці, распрацоўцы і прыняцці рашэнняў з улікам патрабаванняў па ахове працы. Курс “Ахова працы”, уваходзіць у цыкл агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін, засноўваецца на выніках вывучэння дысцыплін “Асновы сучаснага прыродазнаўства”, “Абарона насельніцтва і аб’ектаў ад надзвычайных сітуацый. Радыяцыйная бяспека”, “Фізічная культура”, “Асновы псіхалогіі і педагогікі”, мае значэнне для паспяховага авалодання курсам “Асновы экалогіі і энергазберажэння”. У залежнасці ад спецыяльнасці, дысцыпліна “Ахова працы” шчыльна звязана і з некаторымі іншымі агульнапрафесійнымі і спецыяльнымі дысцыплінамі. Для арганізацыі паспяховага навучання па дысцыпліне неабходна выкарыстоўваць спалучэнне розных метадаў навучання – лекцый, семінарскіх/лабараторных заняткаў, кантралюемай самастойнай працы студэнтаў. Навучанне арганізуецца з выкарыстаннем як традыцыйных, так і інавацыйных сродкаў, рэсурсаў, тэхналогій Лекцыі раскрываюць асноўныя пытанні аховы працы, забеспячэння бяспечнай жыццядзейнасці, навуковага аналізу ўмоў працы, прычын траўматызму і прафесійных захворванняў, супрацьпажарнай бяспекі. Бягучы кантроль падрыхтавансці студэнтаў ажыццяўляецца шляхам пісьмовых і вусных апытанняў падчас семінарскіх/лабараторных заняткаў, шляхам тэсціравання. Важкую ролю ў вывучэнні дысцыпліны павінна адыгрываць накіроўваемая самастойная праца студэнтаў, якая арганізуецца рэктаратамі, дэканатамі, кафедрамі, выкладчыкамі БДУ. Накіроўваемая самастойная праца студэнтаў прадугледжвае выкананне тэстаў, здачу прамежкавых залікаў, выкананне кантрольных прац, напісанне рэфератаў, азнаямленне з вучэбнай, вучэбна-метадычнай і навуковай літаратурай, працу з гістарычнымі крыніцамі, напісанне эсэ па праблемных тэмах, выкананне вучэбна-даследчыцкіх прац, стварэнне прэзентацый, электронных вучебна-метадычных матэрыялаў і інш. Колькасць гадзін на вывучэнне дысцыпліны “Ахова працы” складае 50 гадзіны, з іх 6 аўдыторных (6 гадзін лекцый, з іх 2 гадзіны ўстаноўка ў 8 сям.). Форма справаздачнасці – залік.
URI: http://elib.bsu.by/handle/123456789/52969
Appears in Collections:Кафедра источниковедения (архив программ)

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
OT_ZO_dok-2013.pdf196,23 kBAdobe PDFView/Open
Show full item record Google Scholar



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.