Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ:
https://elib.bsu.by/handle/123456789/52969
Заглавие документа: | Ахова працы. № ВД-476/р. |
Другое заглавие: | Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці 1-26 02 04 Дакументазнаўства (па напрамках) (завочная форма) |
Авторы: | Панфилов, В. А. Назаренко, Артем Михайлович |
Тема: | ЭБ БГУ::МЕЖОТРАСЛЕВЫЕ ПРОБЛЕМЫ::Охрана труда |
Дата публикации: | 2-июл-2013 |
Издатель: | Белорусский государственный университет |
Аннотация: | Праграма адлюстроўвае змест курса “Ахова працы” і вызначае аб’ём ведаў, які патрабуецца ад студэнтаў. Мэтай выкладання і вывучэння дысцыпліны “Ахова працы” з’яўляецца забеспячэнне тэарэтычнай і практычнай кампетэнтнасці будучых спецыялістаў у даследаванні ўмоў працы, стварэнні бяспечных умоў працы ў працэсе працоўнай дзейнасці, распрацоўцы і прыняцці рашэнняў з улікам патрабаванняў па ахове працы. Курс “Ахова працы”, уваходзіць у цыкл агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін, засноўваецца на выніках вывучэння дысцыплін “Асновы сучаснага прыродазнаўства”, “Абарона насельніцтва і аб’ектаў ад надзвычайных сітуацый. Радыяцыйная бяспека”, “Фізічная культура”, “Асновы псіхалогіі і педагогікі”, мае значэнне для паспяховага авалодання курсам “Асновы экалогіі і энергазберажэння”. У залежнасці ад спецыяльнасці, дысцыпліна “Ахова працы” шчыльна звязана і з некаторымі іншымі агульнапрафесійнымі і спецыяльнымі дысцыплінамі. Для арганізацыі паспяховага навучання па дысцыпліне неабходна выкарыстоўваць спалучэнне розных метадаў навучання – лекцый, семінарскіх/лабараторных заняткаў, кантралюемай самастойнай працы студэнтаў. Навучанне арганізуецца з выкарыстаннем як традыцыйных, так і інавацыйных сродкаў, рэсурсаў, тэхналогій Лекцыі раскрываюць асноўныя пытанні аховы працы, забеспячэння бяспечнай жыццядзейнасці, навуковага аналізу ўмоў працы, прычын траўматызму і прафесійных захворванняў, супрацьпажарнай бяспекі. Бягучы кантроль падрыхтавансці студэнтаў ажыццяўляецца шляхам пісьмовых і вусных апытанняў падчас семінарскіх/лабараторных заняткаў, шляхам тэсціравання. Важкую ролю ў вывучэнні дысцыпліны павінна адыгрываць накіроўваемая самастойная праца студэнтаў, якая арганізуецца рэктаратамі, дэканатамі, кафедрамі, выкладчыкамі БДУ. Накіроўваемая самастойная праца студэнтаў прадугледжвае выкананне тэстаў, здачу прамежкавых залікаў, выкананне кантрольных прац, напісанне рэфератаў, азнаямленне з вучэбнай, вучэбна-метадычнай і навуковай літаратурай, працу з гістарычнымі крыніцамі, напісанне эсэ па праблемных тэмах, выкананне вучэбна-даследчыцкіх прац, стварэнне прэзентацый, электронных вучебна-метадычных матэрыялаў і інш. Колькасць гадзін на вывучэнне дысцыпліны “Ахова працы” складае 50 гадзіны, з іх 6 аўдыторных (6 гадзін лекцый, з іх 2 гадзіны ўстаноўка ў 8 сям.). Форма справаздачнасці – залік. |
URI документа: | http://elib.bsu.by/handle/123456789/52969 |
Располагается в коллекциях: | Кафедра источниковедения (архив программ) |
Полный текст документа:
Файл | Описание | Размер | Формат | |
---|---|---|---|---|
OT_ZO_dok-2013.pdf | 196,23 kB | Adobe PDF | Открыть |
Все документы в Электронной библиотеке защищены авторским правом, все права сохранены.