Logo BSU

Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.bsu.by/handle/123456789/333588
Title: ТВОРЧАСЦЬ М. КУНДЭРЫ ПРАЗ ПРЫЗМУ ПСІХААНАЛІТЫЧНЫХ КАНЦЭПЦЫЙ З. ФРЭЙДА І К. Г. ЮНГА: Дыпломная работа / ШАДРУНОЎ Алег Аляксандравіч; Філалагічны факультэт; Кафедра тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства; навук. кір. дацэнт А. У. Вострыкава
Authors: ШАДРУНОЎ, Алег Аляксандравіч
Keywords: ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Літаратура. Літаратуразнаўства. Вусная народная творчасць
Issue Date: 2025
Abstract: Аб’ект даследавання: творчасць чэшскага пісьменніка-раманіста М. Кундэры на прыкладзе раманаў «Невыносная лёгкасць быцця» і «Няведанне». Мэта даследавання: усебакова прааналізаваць вобразную сістэму і ідэйна-тэматычны кампанент раманаў М. Кундэры «Невыносная лёгкасць быцця» і «Няведанне» праз прызму псіхааналітычных канцэпцый З. Фрэйда і К. Г. Юнга. Метады даследавання: метад цэласнага аналізу літаратурнага тэксту, параўнальна-тыпалагічны, культурна-гістарычны, кантэкстны, біяграфічны. Атрыманыя вынікі і іх навізна: у працэсе даследавання ўпершыню ў беларускім літаратуразнаўстве была прааналізавана творчая спадчына М. Кундэры з улікам псіхааналітычнай філасофіі, вылучаны і ахарактарызаваны філасофскі складнік твораў, выяўлена ўздзеянне псіхааналізу на мастацкі свет рамана. Сістэма вобразаў раманаў «Невыносная лёгкасць быцця» і «Няведанне» была ахарактарызавана праз прызму дамінантных ідэй і канцэптаў філасофіі З. Фрэйда і К. Г. Юнга. Дакладнасць матэрыялаў і вынікаў дыпломнай працы: навуковыя высновы, што змяшчаюцца ў дыпломнай рабоце, абгрунтаваны і аргументаваны. Метадалагічная база мае комплексны характар. Даследаванне праведзена з улікам дасягненняў беларускага, чэшскага і зарубежнага літаратуразнаўства, што забяспечвае абгрунтаванасць высноў, сфармуляваных у дыпломнай рабоце. Галіна магчымага практычнага прымянення: матэрыялы даследавання могуць быць выкарыстаныя на лекцыях і практычных занятках па гісторыі чэшскай літаратуры адпаведнага перыяду, у межах інтэгральнага курсу гісторыі славянскіх літаратур, на спецкурсах і спецсемінарах для студэнтаў славянскага аддзялення.
URI: https://elib.bsu.by/handle/123456789/333588
Licence: info:eu-repo/semantics/restrictedAccess
Appears in Collections:Лучшие дипломные проекты, защищенные студентами филологического факультета. 2025

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
Shadrunov_diplom.pdf1,06 MBAdobe PDFView/Open
Show full item record Google Scholar



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.