Logo BSU

Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ: https://elib.bsu.by/handle/123456789/333573
Заглавие документа: АДЛЮСТРАВАННЕ ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ Ў РАМАНЕ «ПРЫГОДЫ ЎДАЛОГА ВАЯКІ ШВЕЙКА» Я. ГАШАКА І АПОВЕСЦІ «НА ІМПЕРЫЯЛІСТЫЧНАЙ ВАЙНЕ» М. ГАРЭЦКАГА: Дыпломная работа / БАЛАЦЕВІЧ Аляксандра Андрэеўна; Філалагічны факультэт; Кафедра тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства; навук. кір. дацэнт А. У. Вострыкава
Авторы: БАЛАЦЕВІЧ, Аляксандра Андрэеўна
Тема: ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Літаратура. Літаратуразнаўства. Вусная народная творчасць
Дата публикации: 2025
Аннотация: Аб’ект даследавання: раман «Прыгоды ўдалога ваякі Швейка» Яраслава Гашака і аповесць «На імперыялістычнай вайне» Максіма Гарэцкага. Мэта даследавання: выявіць адметнасці ўвасаблення тэмы Першай сусветнай вайны ў творах Я. Гашака і М. Гарэцкага; вылучыць агульнае і адрознае. Метады даследавання: біяграфічны, параўнальна-тыпалагічны, культурна-гістарычны, метад цэласнага аналізу літаратурнага тэксту. Атрыманыя вынікі і іх навізна: пры аналізе твораў мы прыйшлі да высноў, што абодва пісьменнікі паказалі вайну натуралістычна, падрабязна раскрылі тэму вайны. У творах паказаныя вобразы жаўнераў розных чыноў, вылучаны тэмы інтэлігента на вайне, расчалавечвання, жорсткасці. Апісаная работа сацыяльных інстытутаў, сумежных з арміяй. Аўстра-Венгерская і Расійская імперыі пададзеныя ў творах як не гатовыя да вайны краіны са сваімі заганамі і асаблівасцямі. У творах арыгінальная сістэма персанажаў, пратаганісты – Швейк і Задума, з’яўляюцца альтэр-эга аўтараў. Швейк мае ярка выражаны архетып. У рамане Я. Гашака прысутнічаюць другасныя, эпізадычныя і пазасцэнічныя персанажы, у аповесці М. Гарэцкага – толькі другасныя і эпізадычныя, таксама ў творах ёсць матывы-вобразы. У мове аўтараў шмат перыферыйнай лексікі, якая адлюстроўвае рэаліі. Найбольш раскрытыя ў творах бытавыя рэаліі і рэаліі грамадскага жыцця. Навізна заключаецца ў тым, што да нас ніхто не звяртаўся да кампаратыўнага агляду, аналізу названых твораў. Мы прапаноўваем свой арыгінальны пункт гледжання: чэшскі і беларускі пісьменнікі ваявалі па розныя бакі лініі фронта, мелі розны чалавечы і літаратурны досвед. Мы хочам падрабязна і ўсеахопна разгледзець гэты самы досвед і яго мастацкую рэалізацыю. Дакладнасць матэрыялаў і вынікаў дыпломнай работы: навуковыя палажэнні, якія змяшчаюцца ў дыпломнай працы, абгрунтаваныя іаргументаваныя. Метадалагічная база мае комплексны характар. Даследаванне праведзена з улікам дасягненняў беларускага і замежнага літаратуразнаўства па праблеме, што забяспечвае абгрунтаванасць высноў, сфармуляваных у дыпломнай працы. Галіна практычнага прымянення: матэрыялы і вынікі дадзенай дыпломнай работы могуць быць карыснымі для далейшага вывучэння творчасці аўтараў з пункту гледжання літаратуразнаўства. Таксама іх можна выкарыстоўваць пры падрыхтоўцы лекцый па тэорыі літаратуры, гісторыі чэшскай і беларускай літаратур, гісторыі славянскіх літаратур.
URI документа: https://elib.bsu.by/handle/123456789/333573
Лицензия: info:eu-repo/semantics/openAccess
Располагается в коллекциях:Лучшие дипломные проекты, защищенные студентами филологического факультета. 2025

Полный текст документа:
Файл Описание РазмерФормат 
Balatsevich_diplom.pdf1,43 MBAdobe PDFОткрыть
Показать полное описание документа Статистика Google Scholar



Все документы в Электронной библиотеке защищены авторским правом, все права сохранены.