Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ:
https://elib.bsu.by/handle/123456789/332908
Заглавие документа: | АСАБЛІВАСЦІ ПЕРАКЛАДУ ДЗЕЕПРЫМЕТНІКАЎ З РУСКАЙ МОВЫ НА БЕЛАРУСКУЮ (НА МАТЭРЫЯЛЕ ТВОРАЎ М.БУЛГАКАВА): Дыпломная работа / КАЧАН Вікторыя Яўгеньеўна; Філалагічны факультэт; Кафедра беларускага мовазнаўства; навук. кір. дацэнт Т.Л.Чахоўская |
Авторы: | КАЧАН, Вікторыя Яўгеньеўна |
Тема: | ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Мовазнаўства |
Дата публикации: | 2025 |
Аннотация: | Дыпломная работа складаецца з уводзінаў, дзвюх глаў, заключэння, спіса выкарыстанай літаратуры. Пры падрыхтоўцы выкарыстоўвалася 40 крыніц. Агульны аб’ём работы складае 47 старонак. Ключавыя словы: ПЕРАКЛАД, ДЗЕЕПРЫМЕТНІК, БУЛГАКАЎ, МАЙСТАР І МАРГАРЫТА, СПОСАБЫ ПЕРАКЛАДУ ДЗЕЕПРЫМЕТНІКАЎ З РУСКАЙ МОВЫ НА БЕЛАРУСКУЮ, МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА. Аб’ектам даследавання выступае форма дзеяслова – дзеепрыметнік і асаблівасці яго выкарыстання. Прадметам даследавання з’яўляюцца асноўныя спосабы перакладу дзеепрыметнікаў на беларускую мову. Мэта дыпломнай работы – выяўленне спосабаў перадачы ў мастацкім тэксце рускіх дзеепрыметнікаў сродкамі беларускай мовы. Для дасягнення пастаўленай мэты былі вызначаны наступныя задачы: - выявіць у рускамоўным тэксце дзеепрыметнікі і дзеепрыметныя словазлучэнні; - устанавіць да выяўленых форм і канструкцый беларускія адпаведнікі; - класіфікаваць выяўлены матэрыял паводле спосабаў замены неўласцівых беларускай мове формаў; - прасачыць асаблівасці і выявіць заканамернасці трансфармацыйных замен. Крыніцай фактычнага матэрыялу стаў раман М. Булгакава «Майстар і Маргарыта» і яго пераклад на беларускую мову, які стварыў Алесь Жук. Тэарэтычнай асновай сталі працы Г. М. Старасцінай, А. В. Фёдарава, А. В. Шыдлоўскага, П. П. Шубы, І. Р. Шкрабы, З. І. Бадзевіч і іншых навукоўцаў. Актуальнасць тэмы дыпломнай работы заключана ў тым, што дзеепрыметнікі з’яўляюцца важнай формай дзеяслова не толькі ў рускай, але і ў іншых мовах, але іх выкарыстанне і пераклад могуць значна адрознівацца. Асаблівасці перакладу дадзенай формы дзеяслова не да канца даследаваны. Дзеепрыметнікі могуць мець рознае значэнне і выконваць адпаведную функцыю ў залежнасці ад кантэксту. Правільна абраны спосаб перакладу можа значна паўплываць на дакладнасць і выразнасць тэксту. Вывучэнне спосабаў перакладу дзеепрыметнікаў дазваляе больш дакладна зразумець граматычныя і стылістычныя асаблівасці як мовы арыгіналу, так і мовы перакладу. |
URI документа: | https://elib.bsu.by/handle/123456789/332908 |
Лицензия: | info:eu-repo/semantics/openAccess |
Располагается в коллекциях: | Лучшие дипломные проекты, защищенные студентами филологического факультета. 2025 |
Полный текст документа:
Файл | Описание | Размер | Формат | |
---|---|---|---|---|
Kachan_diplom.pdf | 982,31 kB | Adobe PDF | Открыть |
Все документы в Электронной библиотеке защищены авторским правом, все права сохранены.