Logo BSU

Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ: https://elib.bsu.by/handle/123456789/317802
Заглавие документа: ПСАЛМЫ І КАЛЯДКІ Ў ПОЛЬСКАЙ ПАЭЗІІ: ГЕНЕЗІС, ЖАНРАВАЯ І ІДЭЙНА-МАСТАЦКАЯ АДМЕТНАСЦЬ: Дыпломная работа / К.В. БРЫЛЬ; Філалагічны факультэт; Кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства; навук. кір.: дацэнт М.М. Хмяльніцкі
Авторы: БРЫЛЬ, Ксенія Валер’еўна
Тема: ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Літаратура. Літаратуразнаўства. Вусная народная творчасць
Дата публикации: 2024
Аннотация: Аб’ём дыпломнай работы – 68 старонак, 41 крыніца. Ключавыя словы: жанр, польская літаратура, псалом, Псалтыр, пераклад, калядка, традыцыя, біблейскія вобразы. Аб’ект даследавання: перакладныя (“Pieśń IV. Psalmu CXXVI paraphrasis” М. Сэмп-Шажыньскага, псалом 130 у перакладзе Ч. Мілаша) і літаратурныя псалмы (“Dies Irae” Я. Каспровіча, “Psalm powojenny” Б. Ясеньскага, “Psalm” В. Шымборскай, “Psalm codzienności” Т. Новака і інш.), пералажэнні (137 псалом аўтарства Ю. У. Нямцэвіча, К. Уейскага); польскія калядныя песні (“Gospodarska kolęda”, “W żłobie leży”, “Jezus Malusieńki” і інш.), літаратурныя вершы-калядкі (“Bóg się rodzi” Ф. Карпіньскага, “Bóg się rodzi” Г. Эрэнберга, “Кolęda o Wałęsie” і інш.). Мэта даследавання – выявіць генезіс, жанравую і ідэйна-мастацкую адметнасць функцыянавання псалмоў і калядак у польскай паэзіі з улікам сацыякультурнага і літаратурнага кантэксту. Метады даследавання: культурна-гістарычны, сацыялагічны, параўнальна-тыпалагічны, рэцэптыўны з элементамі цэласнага аналізу мастацкага тэксту. Атрыманыя вынікі і іх навізна: у працэсе даследавання былі вызначаны асаблівасці рэцэпцыі і функцыянавання псалмоў і калядак у польскай паэзіі. Пастаяннае развіццё гэтых жанраў дазволіла прааналізаваць спецыфіку іх мастацкага засваення ў розныя перыяды развіцця літаратурнага працэсу, разгледзець функцыянаванне і творчае пераасэнсаванне жанраў на сучасным этапе, прасачыць сувязь творчасці сучасных паэтаў з біблейскай і польскай літаратурнай традыцыяй. Дакладнасць матэрыялаў і вынікаў дыпломнай работы: выкарыстаныя матэрыялы і вынікі дакладныя. Метадалагічная база мае комплексны характар. Даследаванне праведзена з улікам дасягненняў польскага літаратуразнаўства па праблеме, што забяспечвае абгрунтаванасць сфармуляваных у дыпломнай рабоце высноў. Галіна магчымага практычнага прымянення: матэрыялы работы могуць прымяняцца ў далейшых даследаваннях у галіне польскага літаратуразнаўства і вывучэння праблем сучаснай жанралогіі, а таксама могуць быць выкарыстаны пры выкладанні курсу гісторыі польскай літаратуры ў вышэйшых навучальных установах.
URI документа: https://elib.bsu.by/handle/123456789/317802
Лицензия: info:eu-repo/semantics/openAccess
Располагается в коллекциях:Лучшие дипломные проекты, защищенные студентами филологического факультета. 2024

Полный текст документа:
Файл Описание РазмерФормат 
Bril_diplom.pdf1,13 MBAdobe PDFОткрыть
Показать полное описание документа Статистика Google Scholar



Все документы в Электронной библиотеке защищены авторским правом, все права сохранены.