У другім выпуску зборніка гісторыка-біяграфічных твораў, прысвечаных беларускім пісьменнікам ХІХ стагоддзя, узнаўляюцца жыццяпісы дзесяці айчынных майстроў слова – Аляксандра Рыпінскага, Арцёма Вярыгі-Дарэўскага, Паўла Шпілеўскага, Аляксандра Ельскага, Фелікса Тапчэўскага, Францішка Багушэвіча, Альгерда Абуховіча, Элізы Ажэшкі, Зоф’і Манькоўскай і Янкі Лучыны. Без постацяў гэтых літаратараў не ўяўляюцца станаўленне новай беларускай літаратуры і складаныя шляхі нацыянальнай мінуўшчыны.
Адрасуецца навучэнцам вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, выкладчыкам і ўсім зацікаўленым беларускай гісторыяй, літаратурай і культурай названага перыяду.
Складальнікі:
С.Дз. Воцінава, І.М. Запрудскі
Рэцэнзенты:
доктар філалагічных навук, прафесар В. П. Рагойша, доктар філалагічных навук, прафесар І. Ф. Штэйнер
№ 006923082023, Деп. в БГУ 23.08.2023
Пры поўным або частковым выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт Электроннай бібліятэкі БДУ (www.elib.bsu.by) абавязкова.