Кнігу склалі гісторыка-біяграфічныя творы розных жанраў - жыццяпісы славутых і менш вядомых беларускіх пісьменнікаў ХІХ стагоддзя, вартых памяці нашчадкаў. Імёны некаторых з іх уключаны ў праграму па роднай літаратуры для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Аўтарамі выступілі людзі розных ўзростаў і заняткаў, крэатыўныя, дасведчаныя, улюбёныя ў слова, надзеленыя літаратурным талентам і здольнасцямі каларытна і яскрава ўзнаўляць неардынарныя лёсы на фоне прыватнага і грамадскага побыту прамінулай эпохі.
Адрасуецца старшакласнікам, абітурыентам і студэнтам, настаўнікам і выкладчыкам — усім, хто цікавіцца літаратурай і культурай Беларусі.
Слаўная кампанія: рэANIMAцыя: зборнік гісторыка-біяграфічных твораў / склад.: С.Дз. Воцінава, І.М. Запрудскі. — Мінск: БудМедыяПраект, 2021. — 352 с.
Складальнікі:
С.Дз. Воцінава, І.М. Запрудскі
ISBN 978-985-7172-63-4
Пры поўным або частковым выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт Электроннай бібліятэкі БДУ (www.elib.bsu.by) абавязкова.