Logo BSU

Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.bsu.by/handle/123456789/275178
Title: Ідэйна-стылёвыя дамінанты мастацкага свету Арнашта Лусціга
Other Titles: Ideological and stylistic dominants of the artistic world of Arnosht Lustig / A. U. Vostrykava
Идейно-стилевые доминанты художественного мира Арношта Лустига / Е. В. Вострикова
Authors: Вострыкава, А. У.
Keywords: ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Літаратура. Літаратуразнаўства. Вусная народная творчасць
ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::Литература. Литературоведение. Устное народное творчество
Issue Date: 2021
Publisher: Минск : БГУ
Citation: Журнал Белорусского государственного университета. Филология = Journal of the Belarusian State University. Philology. - 2021. - № 3. - С. 29-35
Abstract: Арнашт Лусціг – адзін з самых знакамітых чэшскіх празаікаў другой паловы ХХ – пачатку ХХІ ст., якія пісалі пра Другую сусветную вайну. Яго месца ў чэшскай ваеннай прозе вызначаецца тым, што ён аўтар монатэматычны: А. Лусціг пісаў выключна на тэму халакоста, паколькі сам, будучы яўрэям, прайшоў праз канцэнтрацыйныя лагеры смерці. Даследуюцца ідэйна-стылёвыя дамінанты творчасці псіьменніка, характарызуюцца яго месца і роля ў чэшскай літаратуры. Аўтару артыкула бачыцца вельмі важным увесці творчасць А. Лусціга ў беларускі літаратуразнаўчы і культурны ўжытак, паколькі тэма вайны і трагічнага лёсу народа займае вялікі літаратурны сегмент як у айчыннай, так і ў рускай літаратуры, а таксама ў літаратуры іншых славянскіх народаў. Паколькі А. Лусціг эмігрыраваў з савецкай Чэхаславакіі, яго творчасць не згадвалася на радзіме і практычна не была вядома на тэрыторыі Савецкага Саюза. Нам падаецца неабходным запоўніць існуючыя культурныя лакуны. Мы акцэнтуем увагу на тым, што ваенная проза пісьменніка вельмі адрознівалася ад афіцыйнай чэшскай літаратуры, якая звярталася да ваенных рэалій і вылучалася гераічным пафасам, камуністычнай ідэалогіяй, у той час як А. Лусціг пісаў пра пакуты чэшскіх яўрэяў, галоўным чынам маладых дзяўчат, дзяцей, старых, праз прызму экзістэнцыяльнага бачання свету. Яго кнігам уласцівы драматызм, псіхалагізм падыходу да інтэрпрэтацыі ваеннай тэмы і падачы вобразаў. Пісьменнік засяроджваецца выключна на этычнай праблематыцы, пазбягаючы адназначнасці ў сваіх падыходах да мастацкага матэрыялу і чорна-белай палітры пры абмалёўцы характараў сваіх персанажаў. Мы вылучаем такія важныя тэмы ў прозе А. Лусціга, як тэмы помсты і страчанага кахання, абуджэння чалавечай свядомасці і людской салідарнасці, прыводзім канкрэтныя прыклады іх увасаблення ў творах чэшскага аўтара. У даследаванні прааналізаваны адметнасці стылю А. Лусціга: існаванне некалькіх часавых планаў, важнасць дэталей-лейтматываў.
Abstract (in another language): Arnosht Lustig is one of the most famous Czech writers of the second half of the 20 th – early 21 st centuries, who wrote about the World War II. His place in Czech military prose is determined by the fact that he is a monothematic author, since he wrote exclusively on the topic of the holocaust, and himself, being a Jew, went through concentration camps. The article examines the ideological and stylistic dominants of the writer’s work, characterises his place and role in the Czech literature. The author of the study considers it very important to introduce A. Lustig’s work into the Belarusian literary and cultural life, since the theme of war and the tragic fate of the people belongs to a large literary segment both in Belarusian and Russian literature, as well as in the literature of other Slavic peoples of Europe. Since A. Lustig emigrated from Soviet Czechoslovakia, his books were not mentioned in his homeland and were not known in the Soviet Union. We consider it necessary to fill the existing cultural gaps. We emphasise that the military prose of the Czech author was very different from the official Czech literature, which appealed to military realities and was distinguished by heroic pathos, communist ideology, while A. Lustig wrote about the sufferings of Czech Jews, mainly young girls, children, old people, through the prism of an existential vision of the world. His books are characterised by drama, psychological approach to the interpretation of the military theme and presentation of images. The writer focuses exclusively on ethical issues, avoiding unambiguous approaches to artistic material and black-and-white palette when portraying the characters in his works. We highlight such important themes in A. Lustig’s prose as the theme of revenge and lost love, the awakening of human consciousness and human solidarity. Specific examples of their embodiment in the stories and novels of the Czech author are given. We analyse the features of A. Lustig’s style, which are the presence of several time plans, the importance of leitmotif details. = Творчасць чэшскага пісьменніка Арнашта Лусціга (Arnošt Lustig, 1926–2011) амаль цалкам прысвечана тэме Другой сусветнай вайны: канцэнтрацыйным лагерам і яўрэйскім гета, лёсу яўрэяў, псіхалагічным і фізічным пакутам людзей, суаднесенасці іх з экзістэнцыяльнымі праблемамі і жыццём у свеце і нават Сусвеце. Апавяданні, аповесці і раманы пісьменніка могуць разглядацца ў рэчышчы чэшскай ваеннай прозы другой хвалі, пачатак якой суадносяць з 1960-мі гг., калі гераізацыя і пафас адыходзяць на другі план і аўтары звяртаюцца да апісання трагічнага лёсу чалавека і яго пакут падчас вайны. У гэтым сэнсе проза А. Лусціга можа разглядацца ў параўнанні з творамі такіх выдатных чэшскіх пісьменнікаў, як І. Вэйл, Л. Фукс, Л. Ашкеназі, Ё. Шкворацкі, Н. Фрыд, К. Птачнік, Я. Отчанашак.
URI: https://elib.bsu.by/handle/123456789/275178
ISSN: 2521-6775
Licence: info:eu-repo/semantics/openAccess
Appears in Collections:2021, №3

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
29-35.pdf502,08 kBAdobe PDFView/Open
Show full item record Google Scholar



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.