Logo BSU

Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ: https://elib.bsu.by/handle/123456789/275176
Заглавие документа: Эга-дакумент «Свае старонкі» (1952–1983) Янкі Брыля ў нараталагічным прачытанні
Другое заглавие: Ego-document «My pages» (1952–1983) by Yanka Bryl in narratological reading \ O. N. Gubskaya Gubskaya
Эго-документ «Свои страницы» (1952–1983) Янки Брыля в нарратологическом прочтении \ О. Н. Губская
Авторы: Губская, В. М.
Тема: ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Літаратура. Літаратуразнаўства. Вусная народная творчасць
ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::Литература. Литературоведение. Устное народное творчество
Дата публикации: 2021
Издатель: Минск : БГУ
Библиографическое описание источника: Журнал Белорусского государственного университета. Филология = Journal of the Belarusian State University. Philology. - 2021. - № 3. - С. 14-28
Аннотация: ХХ ст. характарызуецца актыўным развіццём дакументальна-мастацкай, фактаграфічнай лі та ра туры, з аднаго боку, і даследчыцкай цікавасцю да ролі факта ў лі та ра турным творы – з другога. Узровень развіцця літаратуразнаўства ў ХХІ ст. дае магчымасць сканцэнтраваць даследчыцкую ўвагу не толькі на ролі рэальнага факта ў літаратурным творы, але і дзякуючы адкрыццям семіётыкі і інструментам нараталогіі на працэсе, які актуалізуецца гэтым фактам. Маюцца на ўвазе аўтарская рэфлексія паводле пэўнай падзеі, што часам выступае ім пульсам для фарміравання выказвання, аддаленага ад факта, больш аб’ёмнага, чым факт; выказвання, якое дэманструе і светаўспрыманне пісьменніка, і стан культуры канкрэтнай эпохі ў цэлым. Такое разуменне ролі факта ў літаратурным творы дазваляе, па-першае, зразумець аўтавобраз, «аўтапартрэт» пісьменніка, які часам ад роз ніваецца ад зафіксаванага біёграфамі; па-другое, дапамагае ўзнавіць культурную карціну эпохі; па-трэцяе, дае магчымасць прадэманстраваць ролю дакументальнага і мастацкага дыскурсаў эга-дакумента. Таксама адзначаецца, што ў беларускай лі та ра туры паняцце «эга(я)-дакумент» больш ёмістае (шырокае), чым паняцце «літа ратура факта», бо не толькі інфармуе пра наяўнасць фактаграфізму, але і канцэнтруе ўвагу і на асобе рэальнага пісь менніка, і на вобразе наратара, і на вобразе аўтара. Выказваецца меркаванне, што эга-дакумент у беларускай літаратуры хутчэй за ўсё набудзе самастойнае, адасобленае ад літаратуры факта, значэнне. Мэта артыкула – з дапамогай прыёмаў нараталогіі раскрыць камунікатыўны патэцыял эга-тэксту, гэта значыць прааналізаваць літаратурны твор адразу на некалькіх тэкставых узроўнях: падзея – нарацыя – дыскурс, падзеі ў творы – гістарычны кантэкст, адносіны рэальны аўтар – наратар – чытач. У якасці матэрыялу для вывучэння выступае літаратурны твор Янкі Брыля «Свае старонкі» (1952–1983). У выніку даследавання робяцца наступныя высновы: у творы на зіраецца драбленне апавядальнай інстанцыі (наратар можа выступаць як хранікёр і сведка); наратыўная мадэль ствараецца двума відамі наратыву (дзённікавы (аўтабіяграфічны) і мемуарны); для твора характэрны дваісты хранатоп (знешні, з наяўнасцю інтэнцый афіцыйнага дзяржаўнага дыскурсу − аўтарытэтнага слова, і ўнутраны, акрэслены прысутнасцю аўтарскага слова ў творы).
Аннотация (на другом языке): The 20 th century is characterised by the active development of documentary-fiction (creative non-fiction), factual li terature, on the one hand, and research interest in the role of fact in a literary work, on the other. The level of development of literary criticism in the 21 st century makes it possible to focus research attention not only on the role of a real fact in a literary work, but, thanks to the discoveries of semiotics and the tools of narratology, on the process actualised by this fact. This refers to the author’s reflection on a certain event, sometimes acting as an impulse for the formation of an expression that is removed from the fact, more voluminous for the fact; an expression that demonstrates both the writer’s worldview and the picture of the culture of a particular epoch as a whole. Such an understanding of the role of a fact in a literary work will allow, firstly, to understand an auto-image, a «self-portrait» of the writer, which sometimes differs from the image recorded by biographers; secondly, it will help to recreate the cultural picture of the world; thirdly, it will allow us to demonstrate the role of documentary and fiction discourses of the ego-document. It is also noted that in Belarusian literature, the concept of ego-document is more capacious (broad) than fact literature, since it not only informs about the presence of factography, but also focuses attention on real writer, on the image of the narrator, and on the image of the author. The opinion is expressed that the ego-document in the Belarusian literature is likely to acquire an independent, separate meaning from the literature of fact. The purpose of the article is to reveal the communicative potential of the ego-text using the techniques of narratology; that is, to analyse a literary work at several textual levels at once: event – narration – discourse, events in the text – historical context, the relationship real author – narrator – reader. The research material is the literary work «Мy pages» (1952–1983) by Yankа Bryl. As a result of the research, the following conclusions are made: there is a fragmentation of the narrative instance in the work: the narrator can act as a chronicler and a witness; the narrative model is created by two types of narrative-diary (autobiographical) and memoir; the work is characterised by a dual chronotope: external, which is characterised by the presence of intentions of the official state discourse – the authoritative word, and internal, outlined by the presence of the author’s word in the work. = ХХ ст. характарызуецца актыўным развіццём дакументальна-мастацкай, фактаграфічнай літаратуры, з аднаго боку, і даследчыцкай цікавасцю да ролі факта ў літаратурным творы – з другога. Узровень развіцця літаратуразнаўства ў ХХІ ст. дае магчымасць сканцэнтраваць даследчыцкую ўвагу не толькі на ролі рэальнага факта ў літаратурным творы, але і дзякуючы адкрыццям семіётыкі і інструментам нараталогіі на працэсе, які актуалізуецца гэтым фактам. Маюцца на ўвазе аўтарская рэфлексія паводле пэўнай падзеі, што часам выступае імпульсам для фарміравання выказвання, аддаленага ад факта, больш аб’ёмнага, чым факт; выказвання, якое дэманструе і светаўспрыманне пісьменніка, і стан культуры канкрэтнай эпохі ў цэлым. Такое разуменне ролі факта ў літаратурным творы дазваляе, па-першае, зразумець аўтавобраз, «аўтапартрэт» пісьменніка, які часам адрозніваецца ад зафіксаванага біёграфамі; па-другое, дапамагае ўзнавіць культурную карціну эпохі; па-трэцяе, дае магчымасць прадэманстраваць ролю дакументальнага і мастацкага дыскурсаў эга-дакумента. Таксама адзначаецца, што ў беларускай літаратуры паняцце «эга(я)-дакумент» больш ёмістае (шырокае), чым паняцце «літара тура факта», бо не толькі інфармуе пра наяўнасць фактаграфізму, але і канцэнтруе ўвагу і на асобе рэальнага пісьменніка, і на вобразе наратара, і на вобразе аўтара. Выказваецца меркаванне, што эга-дакумент у беларускай літаратуры хутчэй за ўсё набудзе самастойнае, адасобленае ад літаратуры факта, значэнне. Мэта артыкула – з дапамогай прыёмаў нараталогіі раскрыць камунікатыўны патэцыял эга-тэксту, гэта значыць прааналізаваць лі та ра турны твор адразу на некалькіх тэкставых узроўнях: падзея – нарацыя – дыскурс, падзеі ў творы – гістарычны кантэкст, адносіны рэальны аўтар – наратар – чытач. У якасці матэрыялу для вывучэння выступае літаратурны твор Янкі Брыля «Свае старон кі» (1952–1983). У выніку даследавання робяцца наступныя высновы: у творы на зіраецца драбленне апавядальнай інстанцыі (наратар можа выступаць як хранікёр і сведка); наратыўная мадэль ствараецца двума ві дамі наратыву (дзённікавы (аўтабіяграфічны) і мемуарны); для твора характэрны дваісты хранатоп (знешні, з наяўнасцю інтэнцый афіцыйнага дзяржаўнага дыскурсу − аўтарытэтнага слова, і ўну траны, акрэслены прысутнасцю аўтарскага слова ў творы).
URI документа: https://elib.bsu.by/handle/123456789/275176
ISSN: 2521-6775
Лицензия: info:eu-repo/semantics/openAccess
Располагается в коллекциях:2021, №3

Полный текст документа:
Файл Описание РазмерФормат 
14-28.pdf681,51 kBAdobe PDFОткрыть
Показать полное описание документа Статистика Google Scholar



Все документы в Электронной библиотеке защищены авторским правом, все права сохранены.