Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.bsu.by/handle/123456789/265471| Title: | Беларуская мова і традыцыйная духоўная культура: праблемы метадалогіі і лексікаграфічнае апісанне : справаздача аб навукова-даследчай рабоце (заключная) / БДУ ; навуковы кіраўнік А. Л. Садоўская |
| Authors: | Садоўская, А. Л. Жызнеўская, В. М. Садоўская, Г. Д. |
| Keywords: | ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Мовазнаўства ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Культура. Культуралогія ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Сацыялогія ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Гісторыя. Гістарычныя навукі |
| Issue Date: | 2020 |
| Citation: | Мінск : БДУ |
| Abstract: | Аб’ектам праведзенага даследавання з’яўляюцца адзінкі беларускай мовы (словы, фразеалагізмы, парэміі, тэксты і інш.) у кантэксце традыцыйнай духоўная культуры, а таксама актуальныя пытанні развіцця беларускай этналінгвістыкі ў кантэксце славяназнаўства. Мэта работы – комплекснае вывучэнне і апісанне аспектаў беларускай этналінгвістыкі, яе метадалагічных рэсурсаў і рэпрэзентацыі арганічнасці выкарыстання этналінгвістычнай метадалогіі для даследавання адзінак беларускай мовы розных узроўняў у кантэксце традыцыйнай духоўнай культуры, у тым ліку і ў супастаўленні іх з матэрыялам іншых моў. У выніку даследавання праведзена комплекснае вывучэнне і апісанне шэрагу аспектаў беларускай этналінгвістыкі і яе метадалагічных рэсурсаў для даследавання адзінак беларускай мовы ў кантэксце традыцыйнай духоўнай культуры: распрацавана методыка даследавання беларускай фразеалогіі як каштоўнага элемента гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа, які валодае высокім лінгвакраіназнаўчым патэнцыялам і рэпрэзентуе непарыўную сувязь мовы і культуры, мовы і грамадства; здзейснена супастаўляльнае даследаванне парэмій вясельнай тэматыкі ў беларускай і італьянскай мовах у аспекце этналінгвістыкі і ўстаноўлена нацыянальна-культурная адметнасць і падабенства традыцыйных уяўленняў беларусаў і італьянцаў пра вяселле, шлюб і сям’ю, адлюстраваных у парэміялагічных адзінках абедзвюх моў; змадэляваны моўныя стэрэатыпы сямейных роляў маці, бацькі і дзіцяці ў дыяхраніі і сінхраніі беларускай лінгвакультуры. |
| URI: | https://elib.bsu.by/handle/123456789/265471 |
| Registration number: | Рэг. № НДР 20161306 |
| Appears in Collections: | Отчеты 2020 |
Files in This Item:
| File | Description | Size | Format | |
|---|---|---|---|---|
| Справаздача 20161306 Садоўская.docx | 130,53 kB | Microsoft Word XML | View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.

