Logo BSU

Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.bsu.by/handle/123456789/261497
Title: Гаворка вёскі Пелішча Камянецкага раёна
Authors: Самуйлік, Я. Р.
Keywords: ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Мовазнаўства
Issue Date: 2020
Publisher: Мінск : БДУ
Citation: Мова – літаратура – культура : матэрыялы IХ Міжнар. навук. канф. памяці праф. А. Я. Міхневіча, Мінск, 15–16 кастр. 2020 г. / Беларус. дзярж. ун-т ; рэдкал.: А. А. Радзевіч (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БДУ, 2020. – С. 143-149.
Abstract: Артыкул прысвечаны вывучэнню гаворкі вёскі Пелішча Камянецкага раёна, якая размешчана на тэрыторыі Заходняга Палесся. Мэта працы – на аснове матэрыялаў палявых дыялекталагічных даследаванняў вызначыць структурна-тэрытарыяльны тып гэтай дыялектнай адзінкі як састаўной часткі заходнепалескіх, або загародскіх, гаворак. На аснове сабранага фактычнага матэрыялу ўпершыню ў беларускай дыялекталогіі праведзена комплекснае даследаванне мовы карэнных жыхароў (аўтахтонаў) вёскі Пелішча Камянецкага раёна. Гэта дазволіла выявіць найбольш тыповыя фанетычныя, марфалагічныя і лексічныя асаблівасці і спецыфічныя рысы дадзенай гаворкі, устанавіць яе прыналежнасць да паўднёвазагародскага дыялектнага тыпу, адной з чатырох асобных разнавіднасцей заходнепалескіх, або загародскіх, гаворак. Акрамя таго, выказана меркаванне аб паходжанні назвы паселішча. Дадзеная праца можа знайсці прымяненне пры вывучэнні праблем дыялекталогіі; пры даследаванні ўзаемадзеяння гаворак з літаратурнымі мовамі; пры параўнальным даследаванні гаворак беларускай і іншых славянскіх моў; пры складанні праграм па вывучэнні беларускіх народных гаворак, дыялектных слоўнікаў, рэгіянальных дыялекталагічных атласаў. Вынікі даследавання рэкамендуюцца для выкарыстання ў практыцы выкладання спецыяльных вучэбных курсаў па беларускай дыялекталогіі, гісторыі беларускай літаратурнай мовы, гістарычнай граматыцы беларускай мовы, па курсе «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» у вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь
Description: Мовазнаўства
URI: https://elib.bsu.by/handle/123456789/261497
ISBN: 978-985-881-069-6
Appears in Collections:2020. Мова – літаратура – культура

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
143-149.pdf346,9 kBAdobe PDFView/Open
Show full item record Google Scholar



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.