Прадстаўлены матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лістападаўскія сустрэчы – ХІІІ», прысвечанай акадэмікам М. М. Нікольскаму і У. М. Перцаву, якая адбылася на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў лістападзе 2019 г. Разглядаюцца праблемы гісторыі Старажытнага Усходу, антычнасці, медыявістыкі, гісторыі ранняга Новага часу і гісторыі славян, рэлігій, гісторыяграфіі.
Адрасавана навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам і студэнтам устаноў вышэйшай адукацыі, усім, хто цікавіцца сусветнай гісторыяй.
Рэдакцыйная калегія:
доктар гістарычных навук В. А. Фядосік (адк. рэд.); доктар гістарычных навук І. А. Еўтухоў; кандыдат гістарычных навук А. І. Малюгін; кандыдат гістарычных навук А. А. Прохараў
ISBN 978-985-566-866-5
Пры поўным або частковым выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт Электроннай бібліятэкі БДУ (www.elib.bsu.by) абавязкова.