2019. Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 года і яго гісторыка-тэарэтычнае асэнсаванне : [56] Collection home page
Прадстаўлены матэрыялы міжнароднага навукова-практычнага круглага стала “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 года і яго гісторыка-тэарэтычнае асэнсаванне”, прысвечанага юбілею гісторыка права, доктара юрыдычных навук, прафесара Таісіі Іванаўны Доўнар.
Змешчаны працы беларускіх і замежных навукоўцаў, паказаны гісторыка-тэарэтычнае асэнсаванне палажэнняў Статута Вялікага Княства Літоўскага 1529 года і іх уплыў на далейшае развіццё права і заканадаўства.
Разлічаны на шырокае кола навукоўцаў – юрыстаў, гісторыкаў, палітолагаў, а таксама выкладчыкаў, аспірантаў, студэнтаў і ўсіх, каго цікавіць айчынная гісторыя.
Рэдакцыйная калегія:
С. А. Балашэнка (гал. рэд.), С. А. Калінін (нам. гал. рэд.), С. М. Сівец, В. А. Шаршун, А. У. Сламянец, Т. І. Доўнар (навук. рэд.), Л. Л. Голубева, В. Ю. Вячорка
ISBN 978-985-566-798-9
Пры поўным або частковым выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт Электроннай бібліятэкі БДУ (www.elib.bsu.by) абавязкова.