Logo BSU

Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.bsu.by/handle/123456789/211149
Title: Стан культурнай справы на тэрыторыі Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны (1914 – люты 1918 г.)
Authors: Грэсь, В. С.
Keywords: ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Гісторыя. Гістарычныя навукі
Issue Date: 2018
Publisher: Минск : БГУ
Citation: 75-я научная конференция студентов и аспирантов Белорусского государственного университета [Электронный ресурс] : материалы конф. В 3 ч. Ч. 1, Минск, 14–23 мая 2018 г. / Белорус. гос. ун-т, Гл. упр. науки ; редкол.: В. Г. Сафонов (пред.) [и др.]. – Минск : БГУ, 2018. – С. 167-171.
Abstract: Развіццё культуры на тэрыторыі Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны было няпростым. Увядзенне ваеннага становішча, нямецкае наступленне вясной 1915 года, а потым падзел беларускіх зямель на дзве часткі – гэтыя абставіны прывялі да таго, што становішча ў культурнай сферы заходняй і ўсходняй частак тэрыторыі Беларусі было не аднолькавым. На акупіраваных землях хоць культура і развівалася пад нямецкім пачаткам, але ўпор быў зроблены на развіццё беларускай культуры, беларускай мовы з мэтай знізіць расійскі ўплыў на гэтыя тэрыторыі і выкарыстаць ў далейшым заходнебеларускія зямлі ў сваіх інтарэсах. На ўсходняй частцы тэрыторыі Беларусі, якая засталася ў сферы расійскага ваеннага камандавання, развіццё беларускай культуры ішло ў іншым кірунку і мела свае асаблівасці. Аб’ектам даследавання з’яўляецца беларуская культура ў перыяд са жніўня 1914 г. да лютага 1918 г. Мэта працы – выявіць на аснове параўнання акупіраванай і неакупіраванай частак беларускіх зямель адметнасці культурнай справы на тэрыторыі Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны. Напярэдадні стагоддзя са дня заканчэння Першай сусветнай вайны і 100-гадовай гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі актуалізуецца праблема развіцця беларускай культуры ў гады Першай сусветнай вайны. Усебаковае і аб’ектыўнае вывучэнне кірункаў культурнага развіцця дапаўняе навуковыя веды пра грамадска-палітычныя і сацыяльна-культурныя працэсы, дазваляе больш глыбока зразумець і прааналізаваць змены ў грамадстве, якія адбываліся ў часы ваенных і рэвалюцыйных узрушэнняў, а таксама дапамагае асэнсаваць яшчэ адну невядомую старонку ў беларускай гісторыі і гісторыі беларускага народа.
Description: Исторический факультет
URI: http://elib.bsu.by/handle/123456789/211149
ISBN: 978-985-566-658-6; 978-985-566-659-3 (ч. 1)
Appears in Collections:2018. Научная конференция студентов и аспирантов БГУ. В трех частях

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
167-171.pdf270,52 kBAdobe PDFView/Open
Show full item record Google Scholar



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.