Logo BSU

Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.bsu.by/handle/123456789/172967
Title: Праграма вучэбнай метэаралагічнай практыкі
Authors: Каўрыга, П. А.
Keywords: ЭБ БГУ::ЕСТЕСТВЕННЫЕ И ТОЧНЫЕ НАУКИ::Геофизика
Issue Date: 2017
Abstract: Вучэбная метэаралагічная практыка з’яўляецца неабходным дапаўненнем да тэарэтычнага курса “Метэаралогія і кліматалогія”. Праграма практыкі адпавядае тыпавой праграме і дзяржаўнаму стандарту гэтай вучэбнай дысцыпліны. Яна прадугледжвае вывучэнне пытанняў, якія спрыяюць замацаванню тэарэтычных ведаў, атрыманых студэнтамі ў аудыторыі ў час лекцыйных і лабараторна-практычных заняткаў, а таксама набыццё уменняў і навыкаў выканання метэаралагічных назіранняў. Вучэбная метэаралагічная практыка з’яўляецца важнейшай часткай падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне: 1–31 02 01 «Геаграфія» (па напрамках), 1–33 01 02 «Геаэкалогія», 1-31 02 02 «Гідраметэаралогія», 1-31 02 03 «Космааэракартаграфія». Практыка праводзіцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб вытворчай практыцы студэнтаў вышэйшых вучэбных устаноў. Правядзенне практыкі ажыццяўляецца на вучэбнай геаграфічнай станцыі «Заходняя Бярэзіна», размешчанай у Валожынскім раёне Мінскай вобласці ў адпаведнасці з дзяржаўным стандартам: “Арганізацыя метэаназіранняў. Асноўныя сеткавыя прылады назіранняў за метэаралагічнымі велічынямі, дыстанцыйныя і аўтаматычныя сродкі назіранняў. Методыка назіранняў, апрацоўка і аналіз метэаралагічных і актынаметрычных даных. Мікракліматычныя назіранні ў розных умовах глебава-расліннага покрыва, рэльефу і ўвльгатнення. Першасная апрацоўка і інтэрпрэтацыя матэрыялаў назіранняў. Азнаямленне з кліматалагічнымі матэрыяламі.” Мэта практыкі: Засвоіць методыку арганізацыі метэаралагічных назіранняў, іх правядзення на метэаралагічнай станцыі ў сістэме гідраметэаслужбы, а таксама апрацоўкі і аналіза метэаралагічных і актынаметрычных даных, атрыманых на вучэбнай метэастанцыі “Заходняя Бярэзіна”, іх выкарыстанне ў розных галінах гаспадарчай дзейнасці. Задачы практыкі: – засвоіць методыку арганізацыі метэаралагічных назіранняў; – вывучыць будову, структуру і функцыянаванне метэаралагічнай станцыі ў сістэме Сусветнай службы надвор’я; – замацаваць атрыманыя тэарэтычныя веды па метэаралогіі і кліматалогіі і рэалізаваць іх у час назіранняў на метэаралагічнай станцыі; – навучыцца весці метэаралагічныя назіранні, правільна рабіць адлікі па разнастайным прыладам, уводзіць папраўкі і ажыццяўляць першасную апрацоўку атрыманых даных; – засвоіць міжнародную сістэму кадзіравання, перадачы і нанясення даных на сінаптычную карту і яе аналіз; – авалодаць практычнымі ўменнямі і навыкамі для самастойнай прафесійнай дзейнасці па спецыяльнасці. У выніку праходжання вучэбнай метэаралагічнай практыкі студэнт павінен:
URI: http://elib.bsu.by/handle/123456789/172967
Appears in Collections:Учебные практики

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
праграма вуч. прак. па метэаралогіі.doc25,77 MBMicrosoft WordView/Open
Show full item record Google Scholar



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.