Logo BSU

Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.bsu.by/handle/123456789/168035
Title: Беларуская мова: асаблівасці станаўлення i гістарычнага развіцця лексічнага саставу i функцыянальных стыляў : справаздача па навукова-даследчай рабоце (заключная) / БГУ ; навуковы кiраўнік М. Р. Прыгодзіч
Authors: Прыгодзіч, М. Р.
Гапоненка, І. А.
Keywords: ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Мовазнаўства
Issue Date: 2015
Publisher: Мiнск : БДУ
Abstract: Аб’ектам даследавання з’яўляюцца актуальныя праблемы гістарычнага развіцця беларускай мовы на працягу ХІV – пачатку ХХІ ст. Мэтай работы з’яўляецца распрацоўка агульнай канцэпцыі ўзаемадзеяння народных гаворак і літаратурнай мовы, станаўлення арфаэпічных, правапісных, марфалагічных і граматычных нормаў сучаснай літаратурнай мовы на працягу ХІХ – пачатку ХХІ стагоддзяў, даследаванне лексіка-семантычных, граматычных і палеаграфічных асаблівасцей канкрэтных помнікаў беларускага пісьменства, вызначэнне крыніц і шляхоў запазычвання іншамоўнай лексікі, устанаўленне структурна-граматычных і лексічных сродкаў функцыянальных стыляў беларускай мовы, крытэрыяў вылучэння аўтарскіх неалагізмаў, а таксама вызначэння месца і ролі інавацыйнага словаўтварэння ў працэсе папаўнення лексічных сродкаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Асноўнымі метадамі даследавання з’яўляюцца апісальны і гісторыка-параўнальны, выкарыстоўваюцца прыёмы статыстычнага падліку і кампанентнага аналізу. У выніку праведзенай работы вызначаны важнейшыя напрамкі развіцця лексікі беларускай мовы, станаўлення графіка-арфаграфічнай і лексічнай сістэм сучаснай (новай) беларускай літаратурнай мовы XIX – пачатку XX ст., устаноўлены крыніцы і шляхі пранікнення іншамоўных запазычанняў, асаблівасці іх графіка-арфаграфічнай і фанетычнай адаптацыі, прасочаны змены ў беларускай мове, што адбываліся на працягу ХХ -- XXI ст., ахарактарызаваны заканадаўча-прававы стыль XX ст., працэсы інавацыйнага словаўтварэння, вызначаны прыярытэтныя напрамкі далейшага развіцця беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму. Вынікі работы знайшлі адлюстраванне ў 243 навуковых і навукова-метадычных публікацыях, у тым ліку 24 асобных выданнях. Па праблематыцы навукова-даследчай працы былі абаронены 1 доктарская і 2 кандыдацкія дысертацыі, была арганізавана і праведзена рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Беларуская арфаграфія: здабыткі і перспектывы”, праведзены навуковыя чытанні, прысвечаныя прафесару Б.А. Плотнікаву, дацэнту Е.С. Мяцельскай, удзельнікамі якіх прачытана каля 60 навуковых дакладаў. Асноўныя палажэнні навуковай работы знайшлі выкарыстанне пры стварэнні манаграфій, падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, укладанні слоўнікаў рознага прызначэння.
URI: http://elib.bsu.by/handle/123456789/168035
Registration number: № дзярж. рэгістрацыі 20112198
Appears in Collections:Отчеты 2015

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
отчет Пригодич 20112198.doc198,5 kBMicrosoft WordView/Open
Show full item record Google Scholar



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.