Курс «Гісторыя навукі і тэхнікі» рыхтаваўся як дастаткова цэльны і самадастатковы модуль, таму ён можа прызначаны для студэнтаў з рознай ступенню гуманітарнай падрыхтоўкі – як гуманітарыям, так і негуманітарыям. Мэтай і задачамі курса з’яўляецца выпрацоўка цэласнай сістэмы ведаў па гісторыі навукі і тэхнікі, з улікам тых дасягненняў, што былі ажыццёўлены ў Беларусі і суседніх краінах, у Еўропе. Канешне, курс мае еўропацэнтрычны акцэнт, але аўтар бачыць у гэтым актуалізацыю ведаў па дысцыпліне ў студэнтаў у знаёмым і даступным кантэксце, прывязанным да асаблівасцей і абставін сённяшняй Беларусі. Таксама за мэту ставілася знітаваць курс, што прапанаваны, з тымі ведамі і ўяўленнямі, якія студэнты атрымалі і атрымоўваюць у межах курсаў па айчыннай гісторыі і ўсеагульнай гісторыі ў нашай краіне.
Collection's Items (Sorted by Submit Date in Descending order): 1 to 20 of 33
Collection's Items (Sorted by Submit Date in Descending order): 1 to 20 of 33