Logo BSU

Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ: https://elib.bsu.by/handle/123456789/53309
Заглавие документа: Нарматыўна-метадычнае забеспячэнне справаводства і архіўнай справы. № ВД-099/баз.
Другое заглавие: Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасцей 1-26 02 04 Дакументазнаўства (па напрамках)
Авторы: Жумар, С. У.
Тема: ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::История. исторические науки
Дата публикации: 31-мая-2013
Издатель: Исторический факультет, кафедра источниковедения
Аннотация: Вучэбная праграма па дысцыпліне “Нарматыўна-метадычнае забеспячэнне справаводства і архіўнай справы” прызначана для засваення на першай ступені вышэйшай адукацыі студэнтамі, якія навучаюцца па спецыяльнасці 1-26 02 04 Дакументазнаўства (па напрамках). Курс "Нарматыўна-метадычнае забеспячэнне справаводства і архіўнай справы" адносіцца да дысцыплін па выбары студэнтаў. Вывучэнне дысцыпліны “Нарматыўна-метадычнае забеспячэнне справаводства і архіўнай справы” засноўваецца на ведах і ўменнях, набытых пры вывучэнні такіх курсаў, як “Дакументазнаўства”, “Тэхналогія і арганізацыя дакументацыйнага забеспячэння кіравання”, “Асновы менеджменту”, “Архівазнаўства” і інш. Праграма заклікана служыць асновай і своеасаблівым "навігатарам" здабычы ведаў, інфармацыі і набыцця практыкаарыентаваных уменняў у галіне права. Вучэбная праграма дысцыпліны “Нарматыўна-метадычнае забеспячэнне справаводства і архіўнай справы” распрацавана на падставе і ў адпаведнасці Парадкам распрацоўкі, зацвярджэння і рэгістрацыі вучэбных праграм для першай ступені вышэйшай адукацыі, Адукацыйным стандартам Рэспублікі Беларусь і тыпавым вучэбным планам па спецыяльнасці 1-26 02 04. Паспяховае авалоданне зместам дадзенай праграмы забяспечвае развіццё самастойна значных спецыяльных прававых і іншых прафесійных кампетэнцый. Мэта курсу – фарміраванне, актуалізацыя і ўдасканаленне ведаў, уменняў і навыкаў, набытых пры вывучэнні агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін у сферы нарматыўна-метадычнага забеспячэння справаводства і архіўнай справы. Асноўнымі задачамі курсу з'яўляюцца развіццё здольнасці да карэктнага ўжывання акутальнай нарматыўна-метадычнай базы па архівах і справаводстве і канстураяванне навыкаў, звязаных з удзелам у норматворчай дзейнасці. Важкую ролю ў вывучэнні дысцыпліны павінна адыгрываць накіроўваемая самастойная праца студэнтаў. Накіроўваемая самастойная праца студэнтаў прадугледжвае выкананне тэстаў, выкананне кантрольных прац, напісанне рэфератаў, азнаямленне з вучэбнай, вучэбна-метадычнай і навуковай літаратурай, працу з прававымі крыніцамі, напісанне эсэ па праблемных тэмах, выкананне вучэбна-даследчыцкіх прац і інш. Вывучэнне дысцыпліны “Нарматыўна-метадычнае забеспячэнне справаводства і архіўнай справы” разлічана на 46 гадзін, у тым ліку 20 аўдыторных (12 гадзін лекцый, 6 гадзін семінараў, 2 гадзіны кантралюемай самастойнай працы). Курс разлічаны на вывучэнне ў 9-м семестры, без формы справаздачнасці.
URI документа: http://elib.bsu.by/handle/123456789/53309
Располагается в коллекциях:Кафедра источниковедения (архив программ)

Полный текст документа:
Файл Описание РазмерФормат 
NMO_2013.pdf145,83 kBAdobe PDFОткрыть
Показать полное описание документа Статистика Google Scholar



Все документы в Электронной библиотеке защищены авторским правом, все права сохранены.