Logo BSU

Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ: https://elib.bsu.by/handle/123456789/32560
Заглавие документа: Гісторыя рэлігій: вучэбная праграма для спецыяльнасцяў 1-21 03 01 Гiсторыя (па накірунках) № УД-4460/баз.
Авторы: Федосик, Виктор Анатольевич
Корзун, Михаил Семенович
Прохоров, Андрей Аркадьевич
Тема: ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::История. исторические науки
Дата публикации: 14-июн-2011
Издатель: Минск: БГУ
Аннотация: Курс "Гісторыя рэлігій" прызначаны для студэнтаў гістарычных фа-культэтаў. Мэтай яго з'яўляецца не толькі вывучэнне феномену рэлігіі, яе формаў, кампанентаў і функцый, але і выяўленне ролі розных рэлігійных сістэм у гісторыі чалавечых грамадстваў, цывілізацый. Рэлігіі прыналежыла і прыналежыць важнае месца ў сістэме грамадскіх сувязяў, ментальнасці людзей розных гістарычных эпох, у сістэмах духоўных каштоўнасцяў. Храналагічна курс ахоплівае час ад узнікнення рэлігій да сучаснасці. У аснову перыядызацыі пакладзены прынцып падзелу гісторыі чалавецтва на эпохі першабытнага грамадства, старажытнай гісторыі, гісторыі сярэдніх вякоў, новай і найноўшай гісторыі. Адмысловая ўвага нададзена развіццю сусветных рэлігій: будызму, хрысціянства, ісламу. Курс складаецца з наступных асноўных блокаў - Рэлігіі старажытнасці, Хрысціянства, гісторыя Рускай праваслаўнай царквы, Іслам. Аснову канцэпцыі праграмы курсу і яго выкладання складаюць цывілізацыйны, антрапалагічны і аксеалагічны падыходы. Цывілізацыйны падыход прадугледжвае вывучэнне той або іншай рэлігіі (або рэлігий) у кантэксце пэўнай цывілізацыі. На аснове цывілізацыйнага падыходу стара-жытная гісторыя чалавецтва разглядаецца як гісторыя асобных цывілізацый з іх тыповымі характэрнымі рысамі і асаблівасцямі ў матэрыяльным і духоўным жыцці, сацыяльных адносінах. У якасці галоўнай характарыстыкі адносін паміж людзьмі ў розных цывілізацыях узяты асноўныя тыпы сацыяльных сувязяў: панаванне-падпарадкаванне і адносіны грамадзян, роўных у правах і перад законам. Першы тып уласцівы ўсім цывілізацыям Старажытнага Ўсходу, другі - Грэцыі і Рыму. Антрапалагічны і аксеалагічны падыходы прадугледжваюць высвятленне ролі рэлігіі ў светаўспрыманні людзей розных гістарычных эпох і цывілізацый, іх ментальных устаноўках, утварэнні сістэмы жыццёвых каштоўнасцяў. Антрапалагічны падыход ставіць на першае месца вывучэнне чалавека старажытнасці, а не нейкіх загадзя зададзеныя агульныя сацыялагічныя схемы сацыяльна-эканамічнага, палітычнага, культурнага развіцця прымяняльныя да ўсіх гістарычных эпох. Чалавек старажытнасці быў не такім, як людзі сярэднявечча і новага часу; ён па-іншаму ўспрымаў мір, арыентаваўся ў ім, меў іншыя каштоўнасці і інтарэсы, ідэалы, нават сэнс жыцця. Менталітэт чалавека старажытнасці істотна адрозніваўся ад менталітэту нашага сучасніка. Сістэму каштоўнасцяў чалавека старажытнасці патрабуе вывучаць аксеалагічны падыход. Мэтай курса «Гісторыя рэлігій» з'яўляецца вывучэнне зараджэння, станаўлення і заняпаду рэлігій, іх агульных рыс і адрозненняў, гістарычных умоў узнікнення і развіцця рэлігійных і філасофскіх вучэнняў, гістарычных рэаляў Вед, Авесты, Бібліі і іншых рэлігійных тэкстаў. Задачамі курса з'яўляюцца вывучэнне умоў станаўлення рэлігій і рэлігійных інстытутаў; характэрных рыс рэлігій, іх значэння ў сацыяльнай, палітычнай, духоўнай сферах чалавецтва.
URI документа: http://elib.bsu.by/handle/123456789/32560
Располагается в коллекциях:Кафедра истории древнего мира и средних веков (архив программ)

Полный текст документа:
Файл Описание РазмерФормат 
Istoria religii-hist-2011.pdf263,38 kBAdobe PDFОткрыть
Показать полное описание документа Статистика Google Scholar



Все документы в Электронной библиотеке защищены авторским правом, все права сохранены.