Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ:
https://elib.bsu.by/handle/123456789/9936
Заглавие документа: | Метады дыстанцыйных даследаванняў : вучэбная праграма |
Авторы: | Каўрыга, П. А. |
Тема: | ЭБ БГУ::ЕСТЕСТВЕННЫЕ И ТОЧНЫЕ НАУКИ::Геофизика |
Дата публикации: | 24-мая-2012 |
Аннотация: | У апошнія дзесяцігоддзі назіраецца ўсё больш шырокае ўкараненне метадаў дыстанцыйных даследаванняў ў гідраметэаралагічную навуку і практыку. Дыстанцыйныя метады, інакш дыстанцыйнае зандзіраванне гідрасферы і атмасферы, выкарыстоўваецца на значнай адлегласці ад пункта прыёма інфармацыі – на сотні і тысячы кіламетраў. Дыстанцыйнае зандзіраванне гідраатмасферы заснавана на выкарыстанні розных спектраў электрамагнітнага выпраменьвання як сродка атрымання і перадачы інфармацыі аб фізічным стане навакольнага асяроддзя. Звесткі аб гідрасферы і атмасферы, атрыманыя дыстанцыйнымі метадамі, у значнай меры дапаўняюць наземныя гідраметэаралагічныя назіранні, якія праводзяцца традыцыйнымі (кантактнымі) метадамі. Даныя дыстанцыйных назіранняў істотна пашырылі нашы веды аб гідраатмасферных працэсах, дазволіўшыя павысіць якасць аналізу і прагнозу надвор’я. Гэтыя метады з’яўляюцца найбольш эфектыўным сродкам атрымання інфармацыі аб надвор’і, клімаце, кантынентах, акіяне і ледавіках. Дысцыпліна “Метады дыстанцыйных даследаванняў” уключае ў сябе чатыры ўзаемазвязаныя навуковыя напрамкі: радыёгідраметэаралогію, радыёзандзіраванне, радыёлакацыю і спадарожнікавыя метады. Радыёгідраметэаралогія вывучае фізічную сутнасць узаемадзеяння электрамагнітнага выпраменьвання з гідрасферай і атмасферай і выкарыстанне гэтага ўзаемадзеяння для даследавання асобных з’яў і працэсаў. Радыёзандзіраваннем і радыёлакацыяй даследуецца свабодная атмасфера. Спадарожнікавымі метадамі вывучаюць фізічны стан гідраатмасферы на вялікіх прасторах. Мэтай дысцыпліны з’яўляецца падрыхтоўка спецыялістаў, якія валодаюць асновамі тэарэтычных ведаў у галіне дыстанцыйнага зандзіравання сістэмы “гідрасфера – атмасфера” з дапамогай запуска радыёзонда, метэаралагічнага радыёлакатара і спадарожніка, а таксама практычнымі навыкамі па атрыманню і выкарыстанню гідраметэаралагічнай інфармацыі. Задачы дысцыпліны: 1) вывучэнне тэхнічных метадаў электрамагнітнага зандзіравання атмасферы і гідрасферы; 2) засваенне асноў радыёгідраметэаралогіі як навукі аб фізічных законах распаўсюджвання і ўзаемадзеяння з вадой, сушай і паветрам электрамагнітных выпраменьванняў з мэтай выяўлення і даследавання гідраметэаралагічных працэсаў і з’яў; 3) вывучэнне метадаў спадарожнікавага зандзіравання атмасферы і гідрасферы, выкарыстанне даных зандзіравання ў вывучэнні гідраатмасферных працэсаў, а таксама ў аналізе і прагнозе надвор’я. |
URI документа: | http://elib.bsu.by/handle/123456789/9936 |
Располагается в коллекциях: | Архив (география) |
Полный текст документа:
Файл | Описание | Размер | Формат | |
---|---|---|---|---|
Методы дистанционных исследований Типовая программа.doc | Типовая программа | 98,5 kB | Microsoft Word | Открыть |
Все документы в Электронной библиотеке защищены авторским правом, все права сохранены.