Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ:
https://elib.bsu.by/handle/123456789/56175
Полная запись метаданных
Поле DC | Значение | Язык |
---|---|---|
dc.contributor.author | Жаўняровіч, Пятро Пятровіч | - |
dc.date.accessioned | 2013-12-07T13:13:02Z | - |
dc.date.available | 2013-12-07T13:13:02Z | - |
dc.date.issued | 2013-09-18 | - |
dc.identifier.uri | http://elib.bsu.by/handle/123456789/56175 | - |
dc.description.abstract | Развіццё журналісцкай адукацыі на сучасным этапе немагчыма ўявіць без спецыяльных дысцыплін, галоўнай задачай якіх з’яўляецца выпрацоўка ў студэнтаў прафесійных навыкаў і ўменняў. «Тэорыя і практыка перакладу ў СМІ» ўваходзіць у лік такіх дысцыплін і становіцца асабліва запатрабаванай ва ўмовах двухмоўнага і палімоўнага грамадства. Акрамя таго, прафесійная дзейнасць сучаснага журналіста накіравана таксама на інтэрнэт-прастору, дзе ў рэжыме рэальнага часу можна кантактаваць з адрасатам і выкарыстоўваць набытую іншамоўную інфармацыю пры падрыхтоўцы ўласных матэрыялаў. Праграма прадугледжвае азнаямленне студэнтаў з асноўнымі агульналінгвістычнымі праблемамі, якія датычацца перакладу незалежна ад зыходнай мовы. У сувязі з тым, што замежныя мовы, якія вывучаюцца студэнтамі, могуць быць рознымі, дысцыпліна «Тэорыя і практыка перакладу ў СМІ» дапаможа выпрацаваць усвядомленае ўспрыманне перакладных тэкстаў. Сёння журналіст павінен не толькі валодаць зыходнай мовай, але і ведаць лад мыслення яе носьбітаў і разумава-маўленчы спосаб падачы інфармацыі, г. зн. традыцыі як устойлівыя элементы культуры, звычаі і абрады; традыцыйна-побытавую культуру, прынятыя нормы паўсядзённых зносін, «нацыянальную карціну свету» і менталітэт, якія адлюстроўваюць асаблівасці ўспрымання свету, культурныя традыцыі этнасу і яго нацыянальны характар. Толькі ў такім выпадку можна атрымаць якасны перакладзены журналісцкі тэкст, які арганічна спалучыцца з агульнай канцэптуальнай накіраванасцю пэўнага сродку масавай інфармацыі і выкліча адпаведны перлакутыўны эфект. Узорнае валоданне дзвюма дзяржаўнымі мовамі і адной замежнай будзе спрыяць інтэрнацыяналізацыі асобы будучага журналіста і пракладваць шлях да нацыянальна-культурнай самаіндэнтыфікацыі на падставе выяўлення агульначалавечага і нацыянальна-спецыфічнага ў перакладзе. Такі падыход стварае агульны канцэптуальны фон для авалодання тэарэтычнымі ведамі і выпрацоўкі практычных навыкаў працы з зыходным тэкстам і перастварэння яго ў тэкст на іншай мове. Дысцыпліна «Тэорыя і практыка перакладу ў СМІ» як міжпрадметная заклікана фарміраваць духоўны свет журналіста, выпрацоўваць якасці грамадзяніна і патрыёта, садзейнічаць беспраблемнаму дыялогу з прадстаўнікамі іншых народаў. Праграма прадугледжвае выкарыстанне разнастайных практычных заданняў на падставе матэрыялаў друкаваных і электронных СМІ (айчынных і замежных), накіраваных найперш на разуменне кожнай мовы як асобнага свету, асобнай сістэмы і на выпрацоўку навыкаў стварэння эквівалентнага тэксту на мове перакладу. Мэта вывучэння дысцыпліны: азнаёміць студэнтаў з праблемамі перакладу як працэсу і перакладу як выніку, сфарміраваць на гэтай аснове навыкі пісьмовага перакладу ў сродках масавай інфармацыі з улікам разнастайных міжкультурных адрозненняў. У задачы ўваходзіць абмеркаванне праблем, звязаных з месцам перакладу як практычнай дысцыпліны ў кантэксце сучасных лінгвістычных уяўленняў і з перакладам як асобным відам камунікацыі з яго спецыфічнымі сродкамі і метадамі. | ru |
dc.language.iso | bel | ru |
dc.subject | ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::Массовая коммуникация. Журналистика. Средства массовой информации | ru |
dc.title | Тэорыя і практыка перакладу ў СМІ № УД-S-142/р. | ru |
dc.title.alternative | Вучэбная праграма для спецыяльнасці 1-23 01 08-01 Журналістыка (друкаваныя СМІ) | ru |
dc.type | syllabus | ru |
Располагается в коллекциях: | Архив (журналистика) |
Полный текст документа:
Файл | Описание | Размер | Формат | |
---|---|---|---|---|
Тэорыі і практ. перакл. - вуч. пр. (рабочы варыянт).pdf | 228,02 kB | Adobe PDF | Открыть |
Все документы в Электронной библиотеке защищены авторским правом, все права сохранены.