Logo BSU

Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ: https://elib.bsu.by/handle/123456789/56158
Заглавие документа: Літаратурнае рэдагаванне УД-S-144
Другое заглавие: Вучэбная праграма для спецыяльнасці 1-23 01 08 Журналістыка (па напрамках), 1-23 01 09 Журналістыка міжнародная
Авторы: Жаўняровіч, Пятро Пятровіч
Зелянко, Сяргей Віктаравіч
Дуброўскі, Аляксандр Уладзіміравіч
Тема: ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Літаратура. Літаратуразнаўства. Вусная народная творчасць
Дата публикации: 18-сен-2013
Аннотация: “Літаратурнае рэдагаванне” – традыцыйная вучэбная дысцыпліна ў сістэме падрыхтоўкі журналісцкіх кадраў на факультэтах (аддзяленнях) журналістыкі (рэдагаванне ад лац. redactus – даведзены да ладу). Задача дысцыпліны – выпрацаваць прафесійныя навыкі рэдактарскага аналізу, ацэнкі і праўкі аўтарскага рукапіснага твора з мэтай удасканалення яго зместу і літаратурнай формы; навучыць журналіста скрозь прызму рэдактарскай ацэнкі крытычна ўспрымаць свае матэрыялы – у гэтым і заключаецца сувязь тэорыі і практыкі рэдагавання з журналісцкім майстэрствам. У нашай выдавецкай рэчаіснасці дагэтуль большасць літаратурных рэдактараў набываюць прафесійныя ўменні ў працэсе працяглай практыкі, без дастатковага ўсведамлення тэарэтычных асноў рэдагавання, яго інфармацыйнай і камукатыўнай сутнасці. Тыпавая вучэбная праграма дысцыпліны “Літаратурнае рэдагаванне” скіравана на дакладнае, глыбокае асэнсаванне метадалогіі рэдактарскага працэсу, на спасціжэнне яго заканамернасцяў, вызначэнне катэгорый і паняццяў, на ўсведамленне камунікатыўнай ролі рэдагавання ў забеспячэнні грамадства вартым інфармацыйным прадуктам. Інфармацыйна-камунікатыўная сутнасць рэдактарскай дзейнасці і ёсць канцэптуальная аснова сучаснага рэдагавання. “Літаратурнае рэдагаванне” трактуецца сёння як прыкладная па характары, практычная па мэце і комплексная па складзе філалагічная дысцыпліна. У аснову яе зместу пакладзеня тэкст як прадукт маўленча-мысленчай дзейнасці, як носьбіт галоўнай інфармацыі літаратурнага твора. Ключавыя тэмы тыпавой вучэбнай праграмы – “Тэкст як прадмет творчай працы рэдактара”, “Методыка рэдактарскага аналізу і ацэнкі аўтарскага твора”, “Лагічныя асновы рэдагавання тэксту”, “Работа рэдактара над фактычным матэрыялам”, “Віды тэкстаў і асаблівасці іх рэдагавання”, “Методыка моўна-стылёвага аналізу і праўкі тэксту”, “Методыка рэдагавання твораў-перакладаў”, “Комплекснае рэдагаванне аўтарскага твора” – цалкам адлюстроўваюць працэс работы рэдактара над рукапісным аўтарскім творам, які мае быць надрукаваны альбо агучаны ў тэлерадыёэфіры. Праграма дысцыпліны прадугледжвае засваенне агульнай методыкі рэдагавання, хаця ў пэўнай ступені раскрываецца і спецыфіка рэдактарскага працэсу ў аўдыявізуальных СМІ (на практычных занятках па напрамку 1-23 01 08-02 “Журналістыка (аўдыявізуальная)”.
URI документа: http://elib.bsu.by/handle/123456789/56158
Располагается в коллекциях:Архив (журналистика)

Полный текст документа:
Файл Описание РазмерФормат 
Літаратурнае рэдагаванне - вучэбная праграмы (рабочы варыянт).pdf241,74 kBAdobe PDFОткрыть
Показать полное описание документа Статистика Google Scholar



Все документы в Электронной библиотеке защищены авторским правом, все права сохранены.