Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ:
https://elib.bsu.by/handle/123456789/53313
Полная запись метаданных
Поле DC | Значение | Язык |
---|---|---|
dc.contributor.author | Назаренко, Артем Михайлович | - |
dc.date.accessioned | 2013-11-25T07:38:38Z | - |
dc.date.available | 2013-11-25T07:38:38Z | - |
dc.date.issued | 2013-06-20 | - |
dc.identifier.uri | http://elib.bsu.by/handle/123456789/53313 | - |
dc.description.abstract | Вучэбная праграма па дысцыпліне “Права ў сучасны грамадстве” прызначана для засваення на першай ступені вышэйшай адукацыі студэнтамі, якія навучаюцца па спецыяльнасцях 1-21 03 01 Гісторыя (па накірунках), 1-23 01 12 Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (па напрамках), 1-23 01 13 Гісторыка-архівазнаўства, 1-26 02 04 Дакументазнаўства (па напрамках). Курс "Права ў сучасным грамадстве" адносіцца да дысцыплін па выбары студэнтаў цыклу сацыяльна-гуманітарных дысцыплін (модуль "Паліталогія"). Вывучэнне дысцыпліны “Права ў сучасным грамадстве” засноўваецца на ведах і ўменнях, набытых пры вывучэнні такіх курсаў, як “Паліталогія”, “Гісторыя Беларусі” і інш. Праграма заклікана служыць асновай і своеасаблівым «навігатарам» здабычы ведаў, інфармацыі і набыцця практыкаарыентаваных уменняў у галіне права. Вучэбная праграма дысцыпліны “Права ў сучасным грамадстве” распрацавана на падставе і ў адпаведнасці Парадкам распрацоўкі, зацвярджэння і рэгістрацыі вучэбных праграм для першай ступені вышэйшай адукацыі, Адукацыйнымі стандартамі Рэспублікі Беларусь і тыпавымі вучэбнымі планамі па адпаведных спецыяльнасцях. Праграма адлюстроўвае змест курса “Права ў сучасным грамадстве” і вызначае аб’ём ведаў, які патрабуецца ад студэнтаў. Пры яе распрацоўцы ўлічваўся вопыт выкладання прававых дысцыплін на гістарычным факультэце БДУ, у навучальных установах Беларусі, Расіі і шэрагу іншых краін, класічныя і найноўшыя даследаванні і распрацоўкі айчынных і замежных аўтараў, наяўны стан прававога рэгулявання. Паспяховае авалоданне зместам дадзенай праграмы забяспечвае фарміраванне самастойна значных агульных прававых кампетэнцый, і, разам з тым, спрыяе паспяховаму засваенню зместу шэрагу курсаў цыклу дысцыплін спецыялізацыі, дысцыплін кампаненту УВА і дысцыплін па выбары студэнта цыклу агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін, і іншых. Лекцыі раскрываюць асноўныя праблемы па кожнай тэме курсу “Права ў сучасным грамадстве”. Семінарскія заняткі праводзяцца па тэмах курсу, якія патрабуюць набыцця практычных навыкаў працы з дакументамі, замацавання тэарэтычных ведаў, атрыманых на лекцыях і ў выніку самастойнай працы над навучальным матэрыялам. Мэта курсу – фарміраванне ў студэнтаў цэласнага ўяўлення аб праве як агульнасацыяльным рэгулятары грамадскіх адносін і заканамернасцях функцыянавання права ў сучасным грамадстве, аб канстытуцыйна-прававых нормах і інстытутах, канстытуцыйным ладзе Беларусі, парадку фарміравання і функцыянавання органаў дзяржаўнай улады, прававым статусе чалавека і грамадзяніна. Задачы курсу: фарміраванне ў студэнтаў разумення сутнасці права; фарміраванне базавых прававых кампетэнцый для іх ужвання ў паўсядзённай, прафесійнай, даследчыцкай дзейнасці. Важкую ролю ў вывучэнні дысцыпліны павінна адыгрываць накіроўваемая самастойная праца студэнтаў. Накіроўваемая самастойная праца студэнтаў прадугледжвае выкананне тэстаў, выкананне кантрольных прац, напісанне рэфератаў, азнаямленне з вучэбнай, вучэбна-метадычнай і навуковай літаратурай, працу з прававымі крыніцамі, напісанне эсэ па праблемных тэмах, выкананне вучэбна-даследчыцкіх прац і інш. Вывучэнне дысцыпліны “Права ў сучасным грамадстве” разлічана на 72 гадзіны, у тым ліку 34 аўдыторныя (22 гадзіны лекцый, 10 гадзін семінараў, 2 гадзіны кантралюемай самастойнай працы). Курс разлічаны на вывучэнне ў трэцім семестры, форма справаздачнасці – залік. У завочнай форме атрымання адукацыі аб'ём вывучэння вызначаецца ў адпаведнасці з рабочым планам БДУ для спецыяльнасці на канкрэтны вучэбны год, аўдыторныя гадзіны размяркоўваць, як правіла, па тэмах 1–5. | ru |
dc.language.iso | bel | ru |
dc.publisher | Исторический факультет, кафедра источниковедения | ru |
dc.subject | ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::История. исторические науки | ru |
dc.title | Права ў сучасным грамадстве. № ВД-237/баз. | ru |
dc.title.alternative | Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасцей: 1-21 03 01 Гісторыя (па накірунках) 1-23 01 12 Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (па напрамках) 1-23 01 13 Гісторыка-архівазнаўства 1-26 02 04 Дакументазнаўства (па напрамках) | ru |
dc.type | syllabus | ru |
Располагается в коллекциях: | Кафедра источниковедения (архив программ) |
Полный текст документа:
Файл | Описание | Размер | Формат | |
---|---|---|---|---|
Prava-2013.pdf | 188,01 kB | Adobe PDF | Открыть |
Все документы в Электронной библиотеке защищены авторским правом, все права сохранены.