Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ:
https://elib.bsu.by/handle/123456789/43090
Полная запись метаданных
Поле DC | Значение | Язык |
---|---|---|
dc.contributor.author | Захаркевіч, Сцяпан Артуравіч | - |
dc.date.accessioned | 2013-05-21T18:20:53Z | - |
dc.date.available | 2013-05-21T18:20:53Z | - |
dc.date.issued | 2013-07-08 | - |
dc.identifier.uri | http://elib.bsu.by/handle/123456789/43090 | - |
dc.description.abstract | Вучэбная праграма новага пакалення па вучэбнай дысцыплне “Сацыяльна-культурная антрапалогія” прызначана для кіраўніцтва ў сваёй дзейнасці выкладчыка і студэнта. Яе характэрнымі рысамі з’яўляюцца: абноўлены з улікам апошніх дасягненняў навукі змест, узмацненне ўвагі на кампетэнтнасным падыходзе ў навучанні, значнае павялічэнне ролі і долі самастойнай работы студэнта, выкарыстанне сучасных інавацыйных педагагічных тэхналогій. У межах супрацоўніцтва выкладчыка і студэнта праграма выконвае ролю дапаможніка ў набыцці і назапашванні ведаў, інфармацыйных і практыкаарыентаваных жыццядзейных уменняў, аналітычных навыкаў. Асноўныя мэты выкладання дысцыпліны: • садзейнічанне фармаванню гарманічнай асобы і навукова абгрунтаванага светапогляду; • стварэнне ўяўленняў аб найбольш агульных заканамернасцях эвалюцыі стратэгій жыццяздольнасці, сацыяльнай стратыфікацыі, спосабаў патрымання сацыяльнага кантролю, шлюбна-сямейных адносінаў, рэлігійнага жыцця, сістэм камунікацыі і г.д.; • садзейнічанне тлумачэнню прычын і апісанню канкрэтных праяў адзінства і шматвобразнасці чалавецтва ў гістарычнай перспектыве; • фармаванне асобы студэнта як грамадзяніна, этнічна талерантнага, з глыбокім разуменнем сутнасці этнічных працэсаў; • фармаванне здольнасці да крэатыўнага і крытычнага мыслення ў сацыяльна-пераўтваральнай і прафесійнай дзейнасці, станаўленне сучаснага стылю навукова-практычнага мыслення; Задачы вывучэння дысцыпліны: • даць студэнтам глыбокія веды тэарэтычных асноў сацыяльна-культурнай антрапалогіі, выдзяляючы яе спецыфіку, раскрываючы прынцыпы суадносінаў метадалогіі і метадаў антрапалагічнага пазнання; • даць студэнтам сістэмныя веды аб традыцыях сацыяльнай арганізацыі і культурнай шматвобразнасці народаў свету; • пазнаёміць з асноўнымі аспектамі стратэгій жыццязабеспячэння, формах сацыяльнага кантролю і эканамічных адносінаў, традыцыях рэлігійнага жыцця і сістэмах камунікацый, прадэманстраваць іх асаблівасці ў сусветным кантэксце; • сфарміраваць у студэнтаў навукова-даследчыя і практычныя навыкі; • садзейнічаць падрыхтоўцы шырока адукаваных, творчых, з крытычным мысленнем спецыялістаў, здольных да аналізу і прагназаванню складаных этнічных працэсаў і авалоданню методыкай правядзення антрапалагічных даследаванняў. Студэнт павінен ведаць: • метадалагічныя прынцыпы сацыяльна-культурнай антрапалогіі; • асноўныя характарыстыкі базавых стратэгій жыццязабяспечання; • найважнейшыя формы эвалюцыйнай і культурнай разнастайнасці арганізацыі кантроля над рэсурсамі, вытворчасці, абмена і пераразмеркавання; • найважнейшыя тэндэнцыі эвалюцыі сацыяльнай і гендэрнай стратыфікацыі; • базавыя характарыстыкі гістарычных формаў арганізацыі палітычнай улады і сацыяльнага кантролю; • функцыі і культурную варыятыўнасць шлюбу, сям’і і сістэм сваяцтва; • функцыі і гістарычныя формы арганізацыі рэлігійных культаў; • змест культурнай разнастайнасці форм камунікацыі; • функцыі і тыпалагічныя рысы гістарычных форм існавання мастацтва; • асноўныя гістарычныя формы, змест і наступствы трансфармацыйных працэсаў. умець: • арыентавацца і ідэнтыфіцыраваць асноўныя гістарычныя формы культурнай разнастайнасці чалавецтва; • ацэньваць трансфармацыйныя працэсы ў сучасным свеце з пазіцый і метадалагічных прынцыпаў і зместу сацыяльна-культурнай антрапалогіі; • характаразаваць роль і значэнне культуры беларускага народа ў кантэсце культурнай варыятыўнасці чалавецтва; • аргументавана супрацьстаяць праявам ксенафобіі, этнацэнтрызма, шавінізма і расізма; • ужываць на практыцы разнастайныя метады антрапалагічных даследаванняў. | ru |
dc.language.iso | bel | ru |
dc.subject | ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::История. исторические науки | ru |
dc.title | Сацыяльна-культурная антрапалогія. № УД-510/р. | ru |
dc.title.alternative | 1-23 01 12 01 «МУЗЕЙНОЕ ДЕЛО И ОХРАНА ИСТОРИКО-КУЛЬТУРНОГО НАСЛЕДИЯ» (КУЛЬТУРНОЕ НАСЛЕДИЕ И ТУРИЗМ)(дзённая форма) | ru |
Располагается в коллекциях: | Кафедра этнологии, музеологии и истории искусств (архив программ) |
Полный текст документа:
Файл | Описание | Размер | Формат | |
---|---|---|---|---|
ска туристы.doc | 128,5 kB | Microsoft Word | Открыть | |
СКА.тур.до.4к.8 сем.2013.docx | 64,81 kB | Microsoft Word XML | Открыть |
Все документы в Электронной библиотеке защищены авторским правом, все права сохранены.