Logo BSU

Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.bsu.by/handle/123456789/43089
Title: Сацыяльна-культурная антрапалогія. № УД-512/р.
Other Titles: Учебная программа для специальности: 1-23 01 12 01 «МУЗЕЙНОЕ ДЕЛО И ОХРАНА ИСТОРИКО-КУЛЬТУРНОГО НАСЛЕДИЯ»(ИСТОРИЯ И МУЗЕОЛОГИЯ)(дневная форма)
Authors: Захаркевіч, Сцяпан Артуравіч
Keywords: ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::История. исторические науки
Issue Date: 8-Jul-2013
Abstract: Вучэбная праграма новага пакалення па вучэбнай дысцыплне “Сацыяльна-культурная антрапалогія” прызначана для кіраўніцтва ў сваёй дзейнасці выкладчыка і студэнта. Яе характэрнымі рысамі з’яўляюцца: абноўлены з улікам апошніх дасягненняў навукі змест, узмацненне ўвагі на кампетэнтнасным падыходзе ў навучанні, значнае павялічэнне ролі і долі самастойнай работы студэнта, выкарыстанне сучасных інавацыйных педагагічных тэхналогій. У межах супрацоўніцтва выкладчыка і студэнта праграма выконвае ролю дапаможніка ў набыцці і назапашванні ведаў, інфармацыйных і практыкаарыентаваных жыццядзейных уменняў, аналітычных навыкаў. Асноўныя мэты выкладання дысцыпліны: • садзейнічанне фармаванню гарманічнай асобы і навукова абгрунтаванага светапогляду; • стварэнне ўяўленняў аб найбольш агульных заканамернасцях эвалюцыі стратэгій жыццяздольнасці, сацыяльнай стратыфікацыі, спосабаў патрымання сацыяльнага кантролю, шлюбна-сямейных адносінаў, рэлігійнага жыцця, сістэм камунікацыі і г.д.; • садзейнічанне тлумачэнню прычын і апісанню канкрэтных праяў адзінства і шматвобразнасці чалавецтва ў гістарычнай перспектыве; • фармаванне асобы студэнта як грамадзяніна, этнічна талерантнага, з глыбокім разуменнем сутнасці этнічных працэсаў; • фармаванне здольнасці да крэатыўнага і крытычнага мыслення ў сацыяльна-пераўтваральнай і прафесійнай дзейнасці, станаўленне сучаснага стылю навукова-практычнага мыслення; Задачы вывучэння дысцыпліны: • даць студэнтам глыбокія веды тэарэтычных асноў сацыяльна-культурнай антрапалогіі, выдзяляючы яе спецыфіку, раскрываючы прынцыпы суадносінаў метадалогіі і метадаў антрапалагічнага пазнання; • даць студэнтам сістэмныя веды аб традыцыях сацыяльнай арганізацыі і культурнай шматвобразнасці народаў свету; • пазнаёміць з асноўнымі аспектамі стратэгій жыццязабеспячэння, формах сацыяльнага кантролю і эканамічных адносінаў, традыцыях рэлігійнага жыцця і сістэмах камунікацый, прадэманстраваць іх асаблівасці ў сусветным кантэксце; • сфарміраваць у студэнтаў навукова-даследчыя і практычныя навыкі; • садзейнічаць падрыхтоўцы шырока адукаваных, творчых, з крытычным мысленнем спецыялістаў, здольных да аналізу і прагназаванню складаных этнічных працэсаў і авалоданню методыкай правядзення антрапалагічных даследаванняў. Студэнт павінен ведаць: • метадалагічныя прынцыпы сацыяльна-культурнай антрапалогіі; • асноўныя характарыстыкі базавых стратэгій жыццязабяспечання; • найважнейшыя формы эвалюцыйнай і культурнай разнастайнасці арганізацыі кантроля над рэсурсамі, вытворчасці, абмена і пераразмеркавання; • найважнейшыя тэндэнцыі эвалюцыі сацыяльнай і гендэрнай стратыфікацыі; • базавыя характарыстыкі гістарычных формаў арганізацыі палітычнай улады і сацыяльнага кантролю; • функцыі і культурную варыятыўнасць шлюбу, сям’і і сістэм сваяцтва; • функцыі і гістарычныя формы арганізацыі рэлігійных культаў; • змест культурнай разнастайнасці форм камунікацыі; • функцыі і тыпалагічныя рысы гістарычных форм існавання мастацтва; • асноўныя гістарычныя формы, змест і наступствы трансфармацыйных працэсаў. умець: • арыентавацца і ідэнтыфіцыраваць асноўныя гістарычныя формы культурнай разнастайнасці чалавецтва; • ацэньваць трансфармацыйныя працэсы ў сучасным свеце з пазіцый і метадалагічных прынцыпаў і зместу сацыяльна-культурнай антрапалогіі; • характаразаваць роль і значэнне культуры беларускага народа ў кантэсце культурнай варыятыўнасці чалавецтва; • аргументавана супрацьстаяць праявам ксенафобіі, этнацэнтрызма, шавінізма і расізма; • ужываць на практыцы разнастайныя метады антрапалагічных даследаванняў.
URI: http://elib.bsu.by/handle/123456789/43089
Appears in Collections:Кафедра этнологии, музеологии и истории искусств (архив программ)

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
ска МУЗ-ТУР.doc128 kBMicrosoft WordView/Open
СКА.муз.до.4к.8 сем.2013.docx58,39 kBMicrosoft Word XMLView/Open
Show full item record Google Scholar



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.