Logo BSU

Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ: https://elib.bsu.by/handle/123456789/32487
Полная запись метаданных
Поле DCЗначениеЯзык
dc.contributor.authorКрасулін, Яўген Аляксандравіч-
dc.contributor.authorКрасулин, Евгений Александрович-
dc.date.accessioned2013-02-12T06:19:41Z-
dc.date.available2013-02-12T06:19:41Z-
dc.date.issued2011-05-30-
dc.identifier.urihttp://elib.bsu.by/handle/123456789/32487-
dc.description.abstractВучэбная праграма па спецкурсу “Гісторыя Японіі” прызначана для вывучэння студэнтамі пятага курса завочнага аддзялення, якія навучаюцца па спецыяльнасці “Гісторыя” (па накірунках) на гістарычным факультэце БДУ. Акцэнт праграмы зроблены на адносінах Японіі з вонкавым светам, на мадэлях рэагавання гэтай краіны на тыя выклікі, якія паўставалі перад ёй. Гэтая тэма разглядаецца на фоне вывучэння гісторыі складання дзяржаўных інстытутаў, фармавання японскага светапогляду і культуры, унёска Японіі ў развіццё агульначалавечай культуры, а таксама тых момантаў у гісторыі краіны, якія ўплываюць на фармаванне сучасных япнскіх ідэнтычнасцяў. Гісторыя ў сучаснай Японіі не разглядаецца без адрыву ад сучаснасці. Такія праблемы, як час з’яўлення першых людзей на тэрыторыі Японскага архіпелагу, прыярытэт у вынаходніцтве керамічнага посуду, фармаванне першых дзяржаўных утварэнняў і іх сувязі з мацерыком, у наш час адыгрываюць істотную ролю ў справе пабудовы японскай самаідэнтыфікацыі і самаадчування японцаў у супольнасці нацый. Падзеі ў Японіі і навокал яе, якія адбываліся ў другой палове ХІХ – першай палове ХХ ст., дагэтуль захоўваюць актуальнасць і ўплываюць на становішча ў далёкаўсходнім рэгіёне. Спосабы вырашэння праблем, якія паўставалі перад Японіяй, могуць разглядацца як універсальныя мадэлі магчымага рэагавання на пагрозы і выклікі. Пры гэтым японскі стыль ажыццяўлення знешнепалітычных зносін мае характэрныя рысы, якія адрозьніваюць яго ад звычайнай для заходніх краін практыткі. Гэта выклікае пэўныя праблемы, але адначасова робіць актуальным разуменне і вывучэнне гэтых асаблівасцяў. Уплыў японскай культуры на культуру іншых, у тым ліку еўрапейскіх, народаў прыводзіў да з’яўлення новых феноменаў у мастацтве, напрыклад, да фармавання заходнееўрапейскага імперэсіянізму ці з’яўлення матрошкі у расійскай культуры, але асноўным ягоным вынікам можна лічыць народжанне хваляў захаплення “японскасцю” ў заходніх грамадствах. Гэта не толькі захапленне мастацтвам (жывапісам, графікай, кінематографам), але і захпленне японскай кухняй, дызайнам інтэр’ераў і ландшафту, і, нарэшце, захапленне японскім стылем жыцця, асабліва тым, які прынята лічыць “самурайскім”. У гэтым дачыненні істотна пазнаёміць студэнтаў з гісторыяй узнікнення “самурайскай легенды” і прадэманстраваць кантраст гэтай легенды з рэчаіснасцю. У выніку вывучэння спецкурсу ў студэнтаў павінна сфармавацца агульнае ўяўленне аб найбольш значных момантах яе гісторыі і асаблівасцях яе развіцця і адносінах з іншымі краінамі.ru
dc.language.isobelru
dc.subjectЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::История. исторические наукиru
dc.titleГісторыя Японіі УД- 265/баз.ru
dc.title.alternativeВучэбная праграма для спецыяльнасці 1-21 03 01-01 «гісторыя (айчынная і усеагульная)»ru
dc.typesyllabusru
Располагается в коллекциях:Кафедра истории нового и новейшего времени (архив программ)

Полный текст документа:
Файл Описание РазмерФормат 
Ist_Yjaponii-2011.pdf148,65 kBAdobe PDFОткрыть
Показать базовое описание документа Статистика Google Scholar



Все документы в Электронной библиотеке защищены авторским правом, все права сохранены.