Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ:
https://elib.bsu.by/handle/123456789/27719
Полная запись метаданных
Поле DC | Значение | Язык |
---|---|---|
dc.contributor.author | Бярэйшык, Лілія Уладзіміраўна | - |
dc.contributor.author | Берейшик, Лилия Владимировна | - |
dc.date.accessioned | 2012-12-26T11:08:15Z | - |
dc.date.available | 2012-12-26T11:08:15Z | - |
dc.date.issued | 2011-05-30 | - |
dc.identifier.uri | http://elib.bsu.by/handle/123456789/27719 | - |
dc.description.abstract | Сёння ў свеце па недакладных даных існуе каля 40 тыс. музейных устаноў, большасць з якіх знаходзіцца на радзіме музея – у Еўропе. Вялікім музейным патэнцыялам валодаюць ЗША, Канада, краіны Азіі і, канешне, буйнейшая краіна еўрапейскага кантынента – Расія. Пры ўсёй разнастайнасці існуючых сёння музеяў і адрозненнях у арганізацыі гэтай справы ў асобных краінах, абумоўленых асаблівасцямі іх гісторыі, сацыяльна-палітычнага ладу, культурных традыцый і геаграфічнага становішча, у яе развіцці ў цэлым назіраецца шэраг агульных рыс і ўстойлівых тэндэнцый. Тлумачыцца гэта неабходнасцю вырашэння ў наш час глабальных міжнародных праблем, пашырэннем эканамічных і культурных сувезей, інтэнсіфікацыяй турызму, выставачнага абмену, а таксама прафесійных кантактаў музейных работнікаў розных краін. Важную ролю ў ажыццяўленні прафесійных кантактаў і абмену вопытам музейнай работы адыгрывае Міжнародны савет музеяў, які дзейнічае пад эгідай ЮНЭСКА. Менавіта яго члены, якія прадстаўляюць усе кантыненты, сфарміравалі адзінае ва ўсім свеце разуменне музейнай справы як дзейнасці па выяўленні, захаванні, вывучэнні, рэстаўрацыі, выкарыстанні і папулярызацыі нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны. Узрастанню ролі музеяў у жыцці сучаснага грамадства спрыяе шэраг фактараў, сярод якіх неабходна выдзяліць дзейнасць органаў кіравання музейнай справай, музеялагічных цэнтраў, універсітэцкіх кафедраў музеялогіі, грамадскіх арганізацый, накіраваных на аказанне дапамогі музеям. Рабоце музеяў у розных краінах свету актыўна спрыяюць таксама нацыянальныя даследчыя інстытуты, якія займаюцца вывучэннем гісторыка-культурнай спадчыны. Замежныя музеі з’яўляюцца захавальнікамі багацейшых культурных, гістарычных крыніц, ведаў і здольны аказаць істотны ўплыў на развіццё айчыннай адукацыі і навукі. Інтарэс да сусветнай культурнай спадчыны патрабуе асэнсавання гістарычнага шляху, які прайшлі розныя народы падчас свайго развіцця, а таксама вывучэння працэсаў іх інтэграцыі ў сістэму агульначалавечай культуры. Абшырны фактычны матэрыял не дазваляе разгледзець усе значныя музейныя зборы свету, у сувязі з гэтым перад аўтарам стаяла задача пералічыць усе больш-менш значныя сусветнавядомыя музеі. У лекцыйным курсе “Музеі замежных краін” выдзелены важнейшыя тэмы, вывучэнне якіх будзе спрыяць развіццю гуманітарнай культуры студэнтаў у спалучэнні з іх прафесійнай адукацыяй. Акрамя гэтага, аўдыторныя заняткі скіраваны як на вывучэнне разнастайнасці мастацкіх, гістарычных і іншых каштоўнасцей, якія захоўваюцца ў музеях, так і на стымуляванне творчай актыўнасці студэнтаў пры вывучэнні гісторыі і сучаснага стану тых музеяў, якія найбольш цікавыя і актуальныя для турыстаў розных узрастовых і сацыяльных груп. Знаёмства з курсам “Музеі замежных краін” будзе спрыяць фарміраванню базы грунтоўнай падрыхтоўкі па спецыяльнасці “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (культурная спадчына і турызм)”, дапаможа пры складанні і рэалізацыі экскурсійных, турыстычных праектаў і праграм. Праграма спецыяльнага курса “Музеі замежных краін” падрыхтавана ў адпаведнасці з агульнымі патрабаваннямі адукацыйнага стандарту да ведаў і ўменняў студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ. | ru |
dc.language.iso | bel | ru |
dc.subject | ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::История. исторические науки | ru |
dc.title | Музеі замежных краін УД-246/баз. | ru |
dc.title.alternative | Вучэбная праграма для спецыяльнасці 1-23 01 12 Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (культурная спадчына і турызм) | ru |
dc.type | syllabus | ru |
Располагается в коллекциях: | Кафедра этнологии, музеологии и истории искусств (архив программ) |
Полный текст документа:
Файл | Описание | Размер | Формат | |
---|---|---|---|---|
Muzei zarubesgnyh stran-2011.pdf | 191,49 kB | Adobe PDF | Открыть |
Все документы в Электронной библиотеке защищены авторским правом, все права сохранены.