Logo BSU

Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ: https://elib.bsu.by/handle/123456789/212259
Заглавие документа: Гістарычны вопыт дзейнасці беларускай мытні ў 20 – 30-х гадах XX стагоддзя = Исторический опыт деятельности белорусской таможни в 20 – 30-х годах XX столетия : справаздача аб навукова-даследчай працы (заключная) / БДУ ; навуковы кіраўнік В. А. Астрога
Авторы: Астрога, В. А.
Ляхоўскі, У. В.
Тема: ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Дзяржава і права. Юрыдычныя навукі
ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Гісторыя. Гістарычныя навукі
Дата публикации: 2015
Издатель: Мінск : БДУ
Аннотация: Аб’ектам даследавання з’яўляюцца гісторыя станаўлення савецкіх мытных органаў на тэрыторыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў міжваенны перыяд (1921 ― 1939 гг.), пачатак фармавання арганізацыйна-прававой асновы дзейнасці мытных органаў у БССР ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі і ўсталявання аўтарытарнага рэжыму ў 1920-я і 1930-я гады. Мэта даследавання - комплекснае вывучэнне пытанняў, звязаных з фарміраваннем новай сістэмы мытных органаў і мытнага рэгулявання знешнеэканамічнай дзейнасці ва ўмовах дзяржаўнай манаполіі знешняга гандлю ў гады новай эканамічнай палітыкі (1921—1929 гг.) і ў пазнейшы час, калі ў СССР пачалі пераважаць аўтарытарныЯ метады кіравання ў сацыяльна-эканамічнай сферы. Асноўныя прынцыпы і метады даследавання. У сваёй працы аўтары абапіраліся як на тэарытычныя, так і на эмпірычныя метады. За аснову быў узяты прынцып гістарызму. Пры разглядзе арганізацыйнай асновы мытных органаў выкарыстоўваліся інстытуцыяальны і функцыянальны метады, метады сістэмнага аналізу і параўнальнага аналізу. Пры напісанні НДП традыцыйна выкарыстоўваліся агульнанавуковыя метады: вызначэнне, класіфікацыя, параўнанне, сінтэз, індукцыя, дэдукцыя, аналіз і інш. Вынікі даследавання і яго навизна. У выніку рэалізацыі навукова-даследчага праекту ўпершыню комплексна праналізавана арганізацыя мытнай справы ў БССР у міжваенны перыяд (1921—1939 гг.). У выніку праведзенага даследавання былі значна абноўлены змест і структура навучальнай дысцыпліны «Гісторыя мытнай справы Беларусі» для вышэйшых навучальных устаноў краіны. Ступень укаранення ў навучальны працэс і рэкамендацыі па ўкараненню вынікаў даследавання. Выдадзены 2 манаграфіі і 5 вучэбных дапаможнікаў, а таксама 10 навуковых артыкулаў і дакладаў. Вынікі даследавання атрымалі навуковую апрабацыю на 16 навуковых канферэнцыях і «круглых сталах». Зроблены навуковы ўнёсак, які ўжо выкарыстоўваецца пры напісанні новых навуковых манаграфій і вучэбных дапаможнікаў па гісторыі дзяржаўных органаў Беларусі і складанні кароткатэрміновых вучэбных курсаў па павышэнні кваліфікацыі і перападрыхтоўцы мытных кадраў рэспублікі.
URI документа: http://elib.bsu.by/handle/123456789/212259
Регистрационный номер: № дзяржрэгістрацыі 20113991
Располагается в коллекциях:Отчеты 2015

Полный текст документа:
Файл Описание РазмерФормат 
справаздача Астрога 20113991 doc.doc1,56 MBMicrosoft WordОткрыть
Показать полное описание документа Статистика Google Scholar



Все документы в Электронной библиотеке защищены авторским правом, все права сохранены.