Logo BSU

Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ: https://elib.bsu.by/handle/123456789/211582
Полная запись метаданных
Поле DCЗначениеЯзык
dc.contributor.authorБутырчык, Г. М.-
dc.contributor.authorЛявонава, Е. А.-
dc.contributor.authorМалюковіч, С. Д.-
dc.contributor.authorСініла, Г. В.-
dc.contributor.authorХаліпаў, В. В.-
dc.contributor.authorШахназаран, Н. М.-
dc.contributor.authorДанільчык, А.А.-
dc.contributor.authorКурылаў, Ю. Г.-
dc.contributor.authorЛамека, Н. У.-
dc.contributor.authorГронская, В. Ч.-
dc.contributor.authorПаваляева, Н. С.-
dc.contributor.authorБарысеева, А. А.-
dc.contributor.authorКлімовіч, А. А.-
dc.contributor.authorГінак, А. С.-
dc.date.accessioned2018-12-22T09:10:41Z-
dc.date.available2018-12-22T09:10:41Z-
dc.date.issued2015-
dc.identifier.other№ дзярж. рэгістрацыі 20113920bel
dc.identifier.urihttp://elib.bsu.by/handle/123456789/211582-
dc.description.abstractМэтмі праведзеных навуковых даследаванняў было выяўленне ўзроўняў функцыянавання літаратурнага палілогу як у структурна-сінхранічным, так і ў гістарычна-дыяхранічным планах, праз аналіз полідыялагічных формаў вызначэнне эпістэмы і аксіялагічных установак як асобна ўзятых нацыянальных літаратур, так і сусветнай літаратуры ў цэлым. Аб’ектам даследавання з’яўлялася сусветная літаратура ў яе нацыянальных варыянтах (англійская, амерыканская, беларуская, італьянская, нямецкая, польская, руская, французская), тыпалагічных і кантактна-генетычных сувязях, гістарычных перыядах ад біблейскай і класічнай старажытнасці да сучаснасці. У межах тэмы «Палілог літаратур: сацыякультурны кантэкст, праблемна-тэматычнае поле, жанрава-стылёвая разнастайнасць» даследаваны комплекс актуальных літаратуразнаўчых праблем, звязаных з сістэмаўтваральнымі характарыстыкамі сусветнага літаратурнага працэсу. Шматпланавае вывучэнне ўзаемадачынення мастацкіх парадыгм, эстэтычных практык і культурных традыцый, даследаванне разнастайных формаў узаемапрасякнення мастацкіх з’яў (дыфузія, канвергенцыя, інтэграцыя, збліжэнне, асіміляцыя, творчае ўзаемадачыненне, пераклад, рэцэпцыя і інш.) ажыццяўлялася з улікам нацыянальнай спецыфікі асобна ўзятай літаратуры ў шырокім сацыякультурным кантэксце канкрэтных эпох, што дазваляла выяўляць агульнае і адметнае як у дынаміцы развіцця нацыянальных літаратур, так і ў мастацкіх практыках пісьменнікаў – прадстаўнікоў розных культур. Метады даследавання: кампаратыўны, параўнальна-гістарычны, герменеўтычны, структуралісцкі, постструктуралісцкі, рэцэптыўны, гендэрны, семіётыка. Тэарэтыка-метадалагічнай базай даследавання з’явілася збалансаванае спалучэнне традыцый класічнага літаратуразнаўства і найноўшых распрацовак сусветных літаратуразнаўчых школ. Метадалогія даследавання мела сінтэтычны характар і грунтавалася на выкарыстанні распрацовак найбольш уплывовых літаратуразнаўчых школ, інтэграваных у адну кантрэмацыйную парадыгму, арыентаваную на кампаратывісцкі падыход да вывучэння феноменаў сусветнай мастацкай слоўнасці. Практычная скіраванасць, арыентаваная на рэальныя патрэбы вучэбнага працэсу, перадвызначыла прысутнасць элементаў міждысцыплінарных даследаванняў, звязаных з педагогікай, методыкай выкладання літаратуры, псіхалогіяй, філасофіяй, культуралогіяй і іншымі дысцыплінамі. Навуковае асэнсаванне разнастайных полідыялагічных формаў у іх гістарычнай дынаміцы і на сучасным этапе спрыяла выяўленню спецыфікі функцыянавання літаратурнага палілогу ў сістэме тыпалагічных і кантактна-генетычных сувязяў (на ўзроўнях праблемна-тэматычнага поля, наратыўных стратэгій і дыскурсіўных практык, мастацкіх модусаў, жанрава-стылёвай разнастайнасці і г. д.) і дало магчымасць распрацаваць адпаведныя літаратуразнаўчыя парадыгмы, прыдатныя не толькі для вывучэння творчасці замежных пісьменнікаў у шырокім сацыякультурным кантэксце, але і для шматаспектнага разгляду беларускай літаратуры ў сістэме сусветнай культуры як унікальнага ідэйна-эстэтычнага феномена. У выніку даследавання была ўдакладнена перыядызацыя сусветнай літаратуры, выяўлена своеасаблівасць палілогу літаратур на сучасным этапе, асэнсаваны творы пісьменнікаў, раней не даследаваных у нашай краіне, паглыблены ўяўленні пра генезіс і структуру кампанентаў сусветнага літаратурнага працэсу. Вынкі даследавання ўкарэнёныя ў вучэбны працэс (спецкурсы, базавыя курсы). Яны леглі ў аснову створаных на кафедры тыпавых вучэбных праграм і адукацыйных стандартаў Рэспублікі Беларусь.bel
dc.language.isobelbel
dc.publisherМінск : БДУbel
dc.subjectЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Літаратура. Літаратуразнаўства. Вусная народная творчасцьbel
dc.titleПалілог літаратур: сацыякультурны кантэкст, праблемна-тэматычнае поле, жанрава-стылёвая разнастайнасць : справаздача аб навукова-даследчай рабоце (заключная) / БДУ ; навуковы кіраўнік Г. М. Бутырчыкbel
dc.typereportbel
Располагается в коллекциях:Отчеты 2015

Полный текст документа:
Файл Описание РазмерФормат 
справаздача Бутырчык 20113920.doc251,5 kBMicrosoft WordОткрыть
Показать базовое описание документа Статистика Google Scholar



Все документы в Электронной библиотеке защищены авторским правом, все права сохранены.