Logo BSU

Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.bsu.by/handle/123456789/211257
Title: Іншаславянскія літаратуры XX - XXI стст. у Беларусі. Па заданню 4.2.07. «Іншаславянскія літаратуры ў Беларусі: сістэма міжкультурных сувязяў» = Инославянские литературы XX - XXI вв. в Беларуси. По заданию 4.2.07 «Инославянские литературы в Беларуси: система межкультурных взаимодействий» : справаздача па навукова-даследчай рабоце (заключная) / БДУ ; навуковы кіраўнік І. А. Чарота
Authors: Чарота, І. А.
Вострыкава, А. У.
Дзюкава, Э. Ю.
Навойчык, П. І.
Хмяльніцкі, М. М.
Самахвал, С. І.
Keywords: ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Літаратура. Літаратуразнаўства. Вусная народная творчасць
Issue Date: 2015
Publisher: Мінск : БДУ
Abstract: Аб’ект даследавання – іншаславянскія літаратуры, якія канчаткова сцвердзіліся ў ХХ ст. і знаходзіліся ва ўзаемадзеянні з літаратурай беларускай. Мэта праведзенай НДР – скласці максімальна поўнае ўяўленне пра іншаславянска-беларускія літаратурныя ўзаемасувязі на працягу ХХ – пачатку ХХІ стст., а такім чынам і пра рэальнае становішча беларускай літаратуры ў больш шырокіх кантэкстах. Метадалагічнай асновай даследавання стала комплекснае выкарыстанне гісторыка-культурнага, тыпалагічнага і параўнальнага метадаў літаратуразнаўства. Матэрыялы даследавання выкарыстоўваліся ў асноўных лекцыйных курсах "Гісторыя літаратуры вывучаемай мовы (балгарская, польская, сербская, славацкая, чэшская, украінская)” і “Гісторыя літаратурнай крытыкі (балгарская, польская, сербская, славацкая, чэшская, украінская)”, якія чытаюцца на філалагічным факультэце. Распрацоўваліся тыпавыя праграмы па гісторыі славянскіх літаратур і літаратурнай крытыкі, што ўключалі аспекты ўспрымання іншаславянскіх літаратур у Беларусі. Кафедрай славянскіх літаратур БДУ самастойна і ў супрацоўніцтве з іншымі структурамі было праведзена 79 навуковых канферэнцый і “круглых сталоў”. Кафедрай былі праведзены навуковыя чытанні, прысвечаныя памяці народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка Івана Навуменкі (Гомель, 4-5 кастрычніка 2012 года); Міжнародныя Купалаўскія чытанні – 20-21 чэрвеня 2012 года, Мінск; ХІІ Шырмаўскія чытанні (29.11.2012, філалагічны факультэт БДУ, Мінск); Астрожскія чытанні (Мінск - Тарасава, 3.03.2013); Международные научные чтения памяти И. Науменко «Региональное, национальное и общечеловеческое в славянских литературах», 25-26 сентября 2014 года; ХІ Міжнародныя Купалаўскія чытанні “Праблемы рэцэпцыі і інтэрпрэтацыі спадчыны Янкі Купалы”,прысвечаныя 70-годдзю Вызвалення Беларусі і 70-годдзю заснавання Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, 19 чэрвеня 2014 года, Мінск; ХХI Международные Кирилло-Мефодиевские чтения: “Духовное возрождение общества и православная книга” (Минск, 22-24.05.2015). У выніку праведзенай работы паказана агульная карціна рэцэпцыі іншаславянскіх літаратур у нашай краіне (БССР і Рэспубліцы Беларусь) прыкладна за сто гадоў. На падставе атрыманых вынікаў можна прасачыць заканамернасці распаўсюджвання і ўспрымання практычна ўсіх славянскіх літаратур у цэлым, а таксама найбольш значных прадстаўнікоў іх.
URI: http://elib.bsu.by/handle/123456789/211257
Registration number: № дзяржрэгістрацыі 20114369
Appears in Collections:Отчеты 2015

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
справаздача Чарота 20114369.doc79 kBMicrosoft WordView/Open
Show full item record Google Scholar



PlumX

Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.