Logo BSU

Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ: https://elib.bsu.by/handle/123456789/207747
Заглавие документа: Права ў сучасным грамадстве. № УД-5640/вуч.
Авторы: Назаранка, Арцём Міхайлавіч
Тема: ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::Государство и право. Юридические науки
Дата публикации: 30-мая-2018
Издатель: Исторический факультет, кафедра источниковедения
Аннотация: Вучэбная праграма па дысцыпліне “Права ў сучасны грамадстве” прызначана для засваення на першай ступені вышэйшай адукацыі студэнтамі, якія навучаюцца па спецыяльнасцях 1-21 03 01 Гісторыя (па накірунках), 1-23 01 12 Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (па напрамках), 1-23 01 13 Гісторыка-архівазнаўства, 1-26 02 04 Дакументазнаўства (па напрамках). Вучэбная дысцыпліна адносіцца да дысцыплін па выбары студэнтаў цыклу сацыяльна-гуманітарных дысцыплін (інтэграваны модуль “Паліталогія”). Праграма складзена з улікам міжпрадметных сувязей з іншымі вучэбнымі дысцыплінамі. Вывучэнне дысцыпліны “Права ў сучасным грамадстве” засноўваецца на ведах, уменнях і навыках, набытых пры атрыманні агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама пры вывучэнні такіх дысцыплін, як “Паліталогія”, “Гісторыя Беларусі” і будзе спрыяць павшэнню якасці выканання выпускных кваліфікацйных работ, засваенню зместу шэрагу курсаў цыклу дысцыплін спецыялізацыі, дысцыплін кампаненту УВА і дысцыплін па выбары студэнта цыклу агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін, фарміраванню значных для прафесійнай дзейнасці спецыяліста кампетэнцый. Пры распрацоўцы вучэбнай праграмы ўлічваўся вопыт выкладання прававых дысцыплін на гістарычным факультэце БДУ, у навучальных установах Беларусі, Расіі і шэрагу іншых краін, класічныя і найноўшыя даследаванні і распрацоўкі айчынных і замежных аўтараў, наяўны стан прававога рэгулявання. Мэта вучэбнай дысцыпліны – фарміраванне ў студэнтаў цэласнага ўяўлення аб праве як агульнасацыяльным рэгулятары грамадскіх адносін і заканамернасцях функцыянавання права ў сучасным грамадстве, аб канстытуцыйна-прававых нормах і інстытутах, канстытуцыйным ладзе Беларусі, парадку фарміравання і функцыянавання органаў дзяржаўнай улады, прававым статусе чалавека і грамадзяніна. Задачы вучэбнай дысцыпліны: фарміраванне ў студэнтаў разумення сутнасці права; фарміраванне базавых прававых кампетэнцый для іх ужывання ў паўсядзённай, прафесійнай, даследчыцкай дзейнасці.
URI документа: http://elib.bsu.by/handle/123456789/207747
Располагается в коллекциях:Кафедра источниковедения

Полный текст документа:
Файл Описание РазмерФормат 
PuSG-2018.pdf304,3 kBAdobe PDFОткрыть
PuSG-2018-2019-izm.pdf283,83 kBAdobe PDFОткрыть
PSG-zm zav19-20.pdf49,77 kBAdobe PDFОткрыть
Показать полное описание документа Статистика Google Scholar



Все документы в Электронной библиотеке защищены авторским правом, все права сохранены.