Logo BSU

Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ: https://elib.bsu.by/handle/123456789/184081
Заглавие документа: Музычная тэматыка ў сродках масавай інфармацыі полацкага рэгіёна: параўнальны аспект : дыпломная работа / І.А. Палынскі; БДУ, Інстытут журналістыкі, Факультэт журналістыкі, Кафедра перыядычнага друку; нав. кір. Г.І. Басава
Авторы: Палынскі, Ігар Аляксандравіч
Тема: ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::Массовая коммуникация. Журналистика. Средства массовой информации
Дата публикации: 2017
Аннотация: Аб’ём дыпломнай работы — 61 старонка, колькасць ілюстрацый — 7, колькасць табліц — 0, колькасць дадаткаў — 4, колькасць выкарыстаных крыніц — 45. Пералік ключавых слоў: МУЗЫЧНАЯ ЖУРНАЛІСТЫКА, СПЕЦЫЯЛЬНАЯ ЖУРНАЛІСТЫКА, МУЗЫКА, ЖАНРЫ, ДРУКАВАНЫЯ СМІ, ЭЛЕКТРОННЫЯ СМІ, ПОЛАЦК, БЕЛАРУСЬ. Аб’ект дыпломнага даследавання — СМІ полацкага рэгіёна. Прадмет — матэрыялы на музычную тэматыку ў неспецыялізаваных рэгіянальных інфармацыйных выданнях полацкага рэгіёна. Мэта работы — выяўленне асаблівасцей і спецыфічных рысаў у музычнай журналістыцы ў сродках масавай інфармацыі полацкага рэгіёна. Для дасягнення мэты пастаўлены наступныя задачы: — вызначыць гістарычныя перадумовы з’яўлення і фактары развіцця музычнай журналістыкі; — выявіць, сістэматызаваць і апісаць эмпірычную базу па тэме даследавання; — выявіць жанравую класіфікацыю, тэматычныя, моўна-стылістычныя асаблівасці, асаблівасці размяшчэння і ілюстравання, кола аўтараў выяўленага фактычнага матэрыялу ў друкаваных і электронных СМІ полацкага рэгіёна. У дыпломнай рабоце выкарыстаны наступныя метады даследавання: агульналагічныя, эмпірычнага даследавання, метады збору і апрацоўкі інфармацыі (аналізу дакументаў, экспертнай ацэнкі, назірання). Выкарыстаны метады як традыцыйныя — прапрацоўка дакументаў і матэрыялаў, так і статыстыка, кантэнт-аналіз. Упершыню праведзена даследаванне рэгіянальных СМІ полацкага рэгіёна з мэтай выявіць асаблівасці і спецыфічныя рысы музычнай журналістыкі ў друкаваных і электронных выданнях. У гэтым заключаецца навізна даследавання. У выніку даследавання аўтарам былі прааналізаваны матэрыялы на музычную тэматыку ў дзвюх газетах (гарадской і раённай), на рэгіянальным інтэрнэт-партале, на рэгіянальным тэлеканале і рэгіянальнай радыёстанцыі — агулам 248. Была выяўлена адсутнасць спецыялізаванага музычнага накірунку ў дзейнасці СМІ: пытанні музыкі разглядаюцца ўва ўсіх выданнях, аднак поруч з іншымі тэмамі. Высновы даследавання могуць быць экстрапаліраваны на выданні іншых рэгіёнаў Беларусі і выкарыстаны ў журналісцкай працы. Работа выканана самастойна.
Доп. сведения: Полный текст документа доступен в сети БГУ
URI документа: http://elib.bsu.by/handle/123456789/184081
Располагается в коллекциях:Лучшие дипломные проекты, защищенные студентами института журналистики. 2017

Полный текст документа:
Файл Описание РазмерФормат 
Дыпломная работа_2017_Палынскі Ігар Аляксандравіч.pdf2,6 MBAdobe PDFОткрыть
Показать полное описание документа Статистика Google Scholar



Все документы в Электронной библиотеке защищены авторским правом, все права сохранены.