Logo BSU

Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ: https://elib.bsu.by/handle/123456789/167289
Заглавие документа: Беларуская мова на розных этапах яе гістарычнага развіцця: традыцыі і пераемнасць : справаздача па навукова-даследчай рабоце (заключная) / БГУ ; навуковы кiраўнік М. Р. Прыгодзіч
Авторы: Прыгодзіч, М. Р.
Кулеш, Г. І.
Тема: ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Мовазнаўства
Дата публикации: 2015
Издатель: Мiнск : БДУ
Аннотация: Аб’ектам праведзенага даследавання з’яўляюцца актуальныя праблемы гістарычнага развіцця беларускай мовы на працягу ХІV – пачатку ХХІ ст. Мэта работы – выяўленне асаблівасцей станаўлення арфаэпічных, правапісных, марфалагічных і граматычных нормаў (новай) сучаснай беларускай літаратурнай мовы на працягу ХІХ – пачатку ХХ ст., вызначэнне лексіка-семантычных, граматычных і палеаграфічных асаблівасцей канкрэтных помнікаў беларускага пісьменства, крыніц і шляхоў запазычвання іншамоўнай лексікі, ступені іх адаптацыі да нормаў беларускай мовы, устанаўленне структурна-граматычных і лексічных сродкаў заканадаўчага стылю, крытэрыяў вылучэння аўтарскіх неалагізмаў, а таксама вызначэння месца і ролі інавацыйнага словаўтварэння ў працэсе папаўнення лексічных сродкаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Асноўнымі метадамі даследавання з’яўляюцца апісальны і гісторыка-параўнальны, выкарыстоўваюцца прыёмы статыстычнага падліку і кампанентнага аналізу. У выніку праведзенай работы вызначаны важнейшыя асаблівасці станаўлення графіка-арфаграфічнай і лексічнай сістэм сучаснай (новай) беларускай літаратурнай мовы XIX – пачатку XX ст., устаноўлены крыніцы і шляхі пранікнення іншамоўных запазычанняў, асаблівасці іх графіка-арфаграфічнай і фанетычнай адаптацыі, прасочаны змены ў беларускай мове, што адбываліся на працягу ХХ -- XXI ст., ахарактарызаваны заканадаўча-прававы стыль XX ст., працэсы інавацыйнага словаўтварэння, вызначаны прыярытэтныя напрамкі далейшага развіцця беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму. Асноўныя палажэнні работы адлюстраваны ў 102 навуковых і навукова-метадычных публікацыях, у тым ліку 10 асобных выданнях. Па праблематыцы навуковай тэмы была арганізавана і праведзена рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Беларуская арфаграфія: здабыткі і перспектывы”, навуковыя чытанні, прысвечаныя прафесару Б.А. Плотнікаву, дацэнту Е.С. Мяцельскай. Вывады і назіранні навуковага даследавання знайшлі выкарыстанне пры стварэнні манаграфій, падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, укладанні энцыклапедычнага слоўніка рэлігійнай лексікі сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
URI документа: http://elib.bsu.by/handle/123456789/167289
Регистрационный номер: № дзярж. рэгістрацыі 20113058
Располагается в коллекциях:Отчеты 2015

Полный текст документа:
Файл Описание РазмерФормат 
отчет Пригодич 20113058.doc254,5 kBMicrosoft WordОткрыть
Показать полное описание документа Статистика Google Scholar



Все документы в Электронной библиотеке защищены авторским правом, все права сохранены.