Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.bsu.by/handle/123456789/163261| Title: | Ахова персанальных даных пры выкарыстанні рэтраспектыўнай інфармацыі: гістарычнае і параўнальна-прававое вывучэнне : справаздача аб навукова-даследчай рабоце (заключная) / БДУ ; навуковы кіраўнік А. М. Назаранка |
| Authors: | Назаранка, А. М. Антановіч, З. В. Латушкін, А. М. Іванічава, Л. С. Кацянёў, М. Р. Мяніцкая, А. А. |
| Keywords: | ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Гісторыя. Гістарычныя навукі |
| Issue Date: | 2016 |
| Publisher: | Мiнск : БДУ |
| Abstract: | Аб’ектам даследавання выступаюць персанальныя даныя як комплексная грамадска-прававая з’ява, а таксама ўрэгуляваныя правам грамадскія адносіны, звязаныя са збіраннем, выкарыстаннем, захоўваннем, знішчэннем, перадачай персанальных даных і іх аховай. Мэта работы – на падставе удакладнення зместу паняцця “персанальныя даныя”, вызначэння гістарычна склаўшыхся падыходаў і практык па назапашванні і выкарыстанні даных аб асобе, выяўлення напрамкаў і перспектыў трансфармацыі такіх практык ва ўмовах фарміравання і развіцця інфармацыйнага грамадства і інфармацыйна-тэхналагічнай рэвалюцыі вы-працаваць і абгрунтаваць навуковыя, прававыя і арганізацыйныя рашэнні па забеспячэнні аховы персанальных даных пры назапашванні і выкарыстанні рэтраспектыўнай інфармацыі. У выніку праведзенай работы выпрацаваны тэарэтычныя палажэнні па ахове персанальных даных пры выкарыстанні рэтраспектыўнай інфармацыі, вылучаны падыходы па арганізацыі архівіравання і аховы персанальных даных ва ўмовах шырокага выкарыстання інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій. Прасочана развіццё прававога рэгулявання адносін, звязаных з аховай персанальных даных, у заканадаўстве Беларусі, нацыянальным заканадаўстве замежных краін, на ўзроўні міждзяржаўных арганізацый і аб’яднанняў. Праведзена класіфікацыя персанальных даных, што назапашваюцца і выкарыстоўваюцца ў якасці рэтраспектыўнай інфармацыі ў архівах Беларусі. Распрацаваны канцэптуальныя палажэнні па развіцці інстытута аховы персанальных даных у Рэспубліцы Беларусь і прапановы па ўдасканаленні працы з персанальнымі данымі, у тым ліку асноўныя палажэнні прававога акта па арганізацыі аховы персанальных даных. Вынікі НДР выкарыстаны ў навучальных курсах “Ахова персанальных даных”, “Інфармацыйнае права”, “Архіўнае права”, “Прававое рэгуляванне прафесійнай дзейнасці ў інфармацыйнай сферы”, “Права ў сучасным грамадстве” для спецыяльнасцяў першай і другой ступеняў вышэйшай адукацыі на гістарычным факультэце БДУ і пры падрыхтоўцы заяўкі на выкананне міжнароднага праекта за кошт сродкаў Еўрапейскага Саюза. |
| URI: | http://elib.bsu.by/handle/123456789/163261 |
| Registration number: | № дзярж. рэгістрацыі 20142919 |
| Appears in Collections: | Отчеты 2016 |
Files in This Item:
| File | Description | Size | Format | |
|---|---|---|---|---|
| СПРАВАЗДАЧА-20142919_Назаренко.doc | 750,5 kB | Microsoft Word | View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.

