Logo BSU

Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ: https://elib.bsu.by/handle/123456789/163261
Заглавие документа: Ахова персанальных даных пры выкарыстанні рэтраспектыўнай інфармацыі: гістарычнае і параўнальна-прававое вывучэнне : справаздача аб навукова-даследчай рабоце (заключная) / БДУ ; навуковы кіраўнік А. М. Назаранка
Авторы: Назаранка, А. М.
Антановіч, З. В.
Латушкін, А. М.
Іванічава, Л. С.
Кацянёў, М. Р.
Мяніцкая, А. А.
Тема: ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Гісторыя. Гістарычныя навукі
Дата публикации: 2016
Издатель: Мiнск : БДУ
Аннотация: Аб’ектам даследавання выступаюць персанальныя даныя як комплексная грамадска-прававая з’ява, а таксама ўрэгуляваныя правам грамадскія адносіны, звязаныя са збіраннем, выкарыстаннем, захоўваннем, знішчэннем, перадачай персанальных даных і іх аховай. Мэта работы – на падставе удакладнення зместу паняцця “персанальныя даныя”, вызначэння гістарычна склаўшыхся падыходаў і практык па назапашванні і выкарыстанні даных аб асобе, выяўлення напрамкаў і перспектыў трансфармацыі такіх практык ва ўмовах фарміравання і развіцця інфармацыйнага грамадства і інфармацыйна-тэхналагічнай рэвалюцыі вы-працаваць і абгрунтаваць навуковыя, прававыя і арганізацыйныя рашэнні па забеспячэнні аховы персанальных даных пры назапашванні і выкарыстанні рэтраспектыўнай інфармацыі. У выніку праведзенай работы выпрацаваны тэарэтычныя палажэнні па ахове персанальных даных пры выкарыстанні рэтраспектыўнай інфармацыі, вылучаны падыходы па арганізацыі архівіравання і аховы персанальных даных ва ўмовах шырокага выкарыстання інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій. Прасочана развіццё прававога рэгулявання адносін, звязаных з аховай персанальных даных, у заканадаўстве Беларусі, нацыянальным заканадаўстве замежных краін, на ўзроўні міждзяржаўных арганізацый і аб’яднанняў. Праведзена класіфікацыя персанальных даных, што назапашваюцца і выкарыстоўваюцца ў якасці рэтраспектыўнай інфармацыі ў архівах Беларусі. Распрацаваны канцэптуальныя палажэнні па развіцці інстытута аховы персанальных даных у Рэспубліцы Беларусь і прапановы па ўдасканаленні працы з персанальнымі данымі, у тым ліку асноўныя палажэнні прававога акта па арганізацыі аховы персанальных даных. Вынікі НДР выкарыстаны ў навучальных курсах “Ахова персанальных даных”, “Інфармацыйнае права”, “Архіўнае права”, “Прававое рэгуляванне прафесійнай дзейнасці ў інфармацыйнай сферы”, “Права ў сучасным грамадстве” для спецыяльнасцяў першай і другой ступеняў вышэйшай адукацыі на гістарычным факультэце БДУ і пры падрыхтоўцы заяўкі на выкананне міжнароднага праекта за кошт сродкаў Еўрапейскага Саюза.
URI документа: http://elib.bsu.by/handle/123456789/163261
Регистрационный номер: № дзярж. рэгістрацыі 20142919
Располагается в коллекциях:Отчеты 2016

Полный текст документа:
Файл Описание РазмерФормат 
СПРАВАЗДАЧА-20142919_Назаренко.doc750,5 kBMicrosoft WordОткрыть
Показать полное описание документа Статистика Google Scholar



Все документы в Электронной библиотеке защищены авторским правом, все права сохранены.